Паводле інфармацыі валянтэраў Праваабарончага цэнтру «Вясна», з 1 студзеня мінімум 78 студэнтаў асудзілі адміністрацыйна паводле «палітычных» артыкулаў. Больш за ўсіх пацярпелі ад рэпрэсій студэнты менскіх БДУ, БНТУ і БДУІР.
З 77 студэнтаў былі аштрафаваныя толькі 16, на сумы ад 464 да 2900 рублёў. Усяго студэнтаў абавязалі выплаціць дзяржаве амаль 27 724 рублі.
61 студэнт атрымаў арышт ад 7 да 30 сутак. Агулам усе яны ўтрымліваліся за кратамі 994 дні — гэта каля трох гадоў. Самае распаўсюджанае пакараньне беларускіх студэнтаў — за «ўдзел у мітынгах», за які давалі 15 дзён арышту. Так асудзілі 36 чалавек.
Сярод асуджаных — студэнты ВДМУ, БДМУ, ВДТУ, БДЭУ, БДТУ, МДЛУ, БДАМ, МДЭІ імя Сахарава, МІПСА. Некаторых студэнтаў адлічылі пасьля затрыманьня. Сярод іх былі нават тыя, хто сёлета мог атрымаць дыплём.
Акрамя таго, у Беларусі працягваецца і крымінальны перасьлед студэнтаў з выкладчыкамі за студэнцкі страйк і пратэсты супраць адміністрацый ВНУ, якія падтрымалі Лукашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе трымаюцца годна». Як 12 чалавек судзяць у «справе студэнтаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шмат вольнага часу і можна не баяцца задаваць пытаньні». Гісторыі студэнтаў, якія пакінулі Беларусь і вучацца ў ЭГУ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хоць кім, толькі не прэзыдэнтам!». Як студэнты зь Беларусі вучацца ва Ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Коўне