Француская кампанія па вытворчасьці шынаў Michelin працягне разглядаць факты парушэньня правоў працоўных на Беларускім мэталюргічным заводзе (БМЗ), зь якога раней звальнялі супрацоўнікаў, а частку асудзілі за страйк па крымінальных артыкулах. Пра намер вызначыцца, ці працягваць супрацу з БМЗ, Michelin напісаў у сваім адказе Прафэсійнаму саюзу беларусаў у Вялікай Брытаніі (PUBB).
Беларусы зьвярнуліся да кампаніі 1 сакавіка з просьбай праверыць дзейнасьць кіраўніцтва БМЗ, у тым ліку на адпаведнасьць міжнародным прававым нормам, і спыніць супрацу з адным з найбуйнейшых дзяржаўных заводаў Беларусі.
Michelin у лісьце за подпісам віцэ-прэзыдэнта кампаніі па грамадзкіх зносінах Эрыка Ле Корэ паведаміў, што агенцтва EcoVadis панізіла рэйтынг БМЗ, а таксама выпусьціла папярэджаньне для замежных партнэраў заводу. Зьмясьцілі ў справаздачы пра правы чалавека на БМЗ і высновы, зробленыя спэцыялістамі АБСЭ, ААН, Human Rights Watch і шэрагу іншых арганізацый. Дакумэнт атрымалі профільныя арганізацыі ў Эўропе, уключна з ETRMA — Эўрапейскай асацыяцыяй вытворцаў шынаў і каўчуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны прафсаюз IndustriALL запатрабаваў ад БМЗ аднавіць на працы незаконна звольненых работнікаўРаней Michelin пісьмова і празь відэаканфэрэнцыю пытаў у генэральнага дырэктара і іншых кіраўнікоў заводу пра факты парушэньняў правоў працоўных, але холдынг «Беларуская мэталюргічная кампанія», у які ўваходзіць БМЗ, адкінуў усе абвінавачаньні.
Апытваць рабочых заводу Michelin ня стане, бо «ня мае адмысловага дазволу ўлазіць ва ўнутраныя справы і адпаведнага кантракту на правядзеньне такіх дзеяньняў». Аднак, улічваючы сур’ёзнасьць абвінавачаньняў, працягне расьсьледаваньне. Плянуецца зьнешні незалежны аўдыт, каб дазнацца, наколькі парушаліся правы работнікаў беларускага прадпрыемства. Запыт на аўдыт ужо даслалі ў ETRMA.
У выпадку адмоўнага заключэньня адносіны з БМЗ могуць спыніць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БМЗ заклікаў Эўразьвяз ня ўводзіць эканамічныя санкцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінус 2 тысячы за 5 гадоў толькі на адным заводзе. Як скарачаецца колькасьць супрацоўнікаў заводаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жлобіне асудзілі трох работнікаў БМЗ за спробу страйку