«У сувязі з паступленьнем электронных зваротаў грамадзян аб ініцыяваньні справы аб ліквідацыі прававой недакладнасьці ў дэкрэце ад 9 траўня № 2 паведамляем. У адпаведнасьці з артыкулам 158 закону «Аб канстытуцыйным судовым вядзеньні», прабелаў, калізій і прававой недакладнасьці, якія маюць канстытуцыйна-прававое значэньне і зьяўляюцца падставай для пачатку вядзеньня справы, ня выяўлена», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў дэкрэт на выпадак сваёй гібеліТам адзначылі, што падставай для пачатку справы аб ліквідацыі ў нарматыўных прававых актах прабелаў зьяўляюцца звароты грамадзян, якія зьмяшчаюць інфармацыю аб такіх парушэньнях.
У зваротах сапраўды выказваецца нязгода з нормамі дэкрэту, выкладаюцца довады аб неадпаведнасьці дакумэнту Канстытуцыі. Аднак у гэтым выпадку Канстытуцыйны суд ня бачыць хібаў у зьмесьце дэкрэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў разгледзела дэкрэт Лукашэнкі на выпадак ягонай гвалтоўнай сьмерціДэкрэт № 2 «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу» прадугледжвае, што ў выпадку гвалтоўнай сьмерці Лукашэнкі дзяржаўныя органы і службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасьці з рашэньнямі Савету бясьпекі, на пасяджэннях якога старшынюе прэм’ер-міністар. У гэты пэрыяд могуць уводзіцца абмежаваньні на свабоду перамяшчэньня, забарона масавых мерапрыемстваў, камэнданцкі час ды іншыя меры.