«Твой ліст атрымаў. Ён першы і пакуль адзіны ў гомельскім СІЗА. Хто хоча — няхай пішуць. Але не забываюць, што пісаць палітычным у Беларусі небясьпечна. Мне многія пісалі, што пасьля да іх прыходзіў участковы і пытаўся: «Навошта вы пішаце?» — паведаміў з турмы Сяргей Ціханоўскі.
Ён дадаў, што сядзіць у турме без газэт, лістоў і без тэлевізара.
«Так што навінаў увогуле ня ведаю. Але дагэтуль былі толькі жахлівыя. Ужо ведаю пра самалёт. Такое адчуваньне, што нехта хоча закапаць Беларусь сваімі рукамі. Веру ў лепшае», — зазначыў палітзьняволены.
Пакуль палітвязень знаходзіцца ў чаканьні суду.
Крымінальную справу Сяргея Ціханоўскага, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакава, Ігара Лосіка, Дзьмітрыя Папова і Міколы Статкевіча будзе разглядаць Гомельскі абласны суд. Працэс пачнецца прыкладна ў сярэдзіне чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе выпрабаваньні ён вытрымае годна». Што з апэратарам Ціханоўскага, якога затрымалі год тамуЦіханоўскаму, Сакаву і Папову інкрымінуюць:
- арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу);
- распаўсюджваньне групай асоб па папярэдняй змове матэрыялаў, накіраваных на распальваньне сацыяльнай варожасьці супраць прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч. 3 арт. 130 КК);
- пагрозы ў адрас старшыні ЦВК Рэспублікі Беларусь (ч. 2 арт. 191 КК);
- арганізацыю групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя з прымяненьнем гвалту ў дачыненьні прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 КК).
Мікалаю Статкевічу прад’яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК).
Ігара Лосіка і Ўладзімера Цыгановіча вінавацяць паводле артыкулаў:
- распальваньне сацыяльнай варожасьці да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненыя групай асобаў (ч. 3 арт. 130 КК);
- арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 КК).
Палітзьняволеным пагражае да 12 і 15 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Распранаюць перад кожнай сустрэчай з адвакатам». Ігар Лосік за кратамі 341 дзень ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На этапе Статкевіча, Ціханоўскага і Лосіка везьлі ў кайданках». Марына Адамовіч упершыню за год пабачыла зьняволенага мужа