Пра гэта паведаміў начальнік Генштабу Судану Мухамэд Усман аль-Хусэйн. «Мы ня можам падпісваць пагадненьні, якія наносяць шкоду Судану», — сказаў ён.
Паводле яго, гэтая дамова была падпісаны пры ранейшых уладах Судану, але не была ратыфікаваная заканадаўчым органам краіны. Пагадненьне з Расеяй можа быць падоўжанае пры ўмове выгады для Хартуму, адзначыў аль-Хусэйн. Ён таксама заявіў аб гатоўнасьці Судану да вайсковага супрацоўніцтва з ЗША.
Пра тое, што Расея зьбіраецца адкрыць пункт матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ВМФ на тэрыторыі Судану, стала вядома ў лістападзе 2020 году. Праект абмяркоўваўся яшчэ з былым прэзыдэнтам, дыктатарам Судану Амар аль-Башырам, зрынутым у выніку вайсковага перавароту ў 2019 годзе. Ён зьвязваў неабходнасьць будаўніцтва расейскай базы з «абаронай ад агрэсіўных дзеяньняў ЗША».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: саміт Байдэна і Пуціна — гэта не ўзнагарода Расеі, а абарона інтарэсаў АмэрыкіПагадненьне было падпісанае ў сьнежні. У адпаведнасьці з дакумэнтам Хартум бязвыплатна перадаваў Маскве ў карыстаньне частку Порта-Судану і прылеглай акваторыі. Адначасова на базе можа знаходзіцца да чатырох караблёў, у тым ліку караблі зь ядзернымі сілавымі ўстаноўкамі. Расея наўзамен пачне пастаўляць Судану ўзбраеньне і вайсковую тэхніку. Пагадненьне было заключана тэрмінам на 25 гадоў.
У красавіку арабскія тэлеканалы, спасылаючыся на крыніцы, паведамілі, што Судан прыпыніў будаўніцтва на сваёй тэрыторыі расейскай вайскова-марской базы.