3 чэрвеня зноў уступаюць у сілу санкцыі ЗША супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Злучаныя Штаты дабіваюцца вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
Рашэньне размарозіць гэтыя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала яшчэ 19 красавіка. Беларускае Міністэрства замежных спраў тады заявіла, што Беларусь «рэзервуе асымэтрычны адказ і для амэрыканскага боку».
Днямі ЗША асудзілі падзеі, зьвязаныя з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair 23 траўня і прыпынілі выкананьне пагадненьня зь Беларусьсю аб паветраных зносінах. Злучаныя Штаты таксама абвясьцілі, што разам з Эўразьвязам распрацоўваюць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Хто трапіў пад цяперашнія санкцыі
- «Белнафтахім»
- «Белнафтахім ЗША»
- «Нафтан»
- «Беларускі нафтавы гандлёвы дом»
- «Белшына»
- «Гродна Азот»
- «Гроднахімвалакно»
- ААТ «Лякафарба»
- ААТ «Полацак-Шкловалакно»
Як маюць працаваць ужо ўведзеныя санкцыі