Які плян перамогі? Дыскусія экспэртаў

Шпацыр зь бел-чырвона-белымі парасонамі, Менск, травень 2021

На што зараз можна спадзявацца? Што можа грамадзтва зрабіць зараз? За што адказныя палітыкі і грамадзкія дзеячы?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць гісторык, шэф-рэдактар часопіса Arche Аляксандар Пашкевіч і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Вадзім Мажэйка.

Пашкевіч

  • Досьвед уласнай беларускай паразы — гэта досьвед Плошчы-2010
  • Паразы ў паўстаньнях ХІХ стагодзьдзя і ў рэвалюцыі 1905 году былі паразамі ў больш шырокім дзяржаўным кантэксьце, мы былі адно рэгіянальным аспэктам
  • Ну, а як выжывалі? Грамадзтва перажывала рэпрэсіі, пераконвалася, што яно пакуль няздольнае скінуць рэжым, і пераходзіла да арганічнай працы
  • Гэта ў нас было ў 2010 годзе, тады некаторыя трапілі за краты, іншыя атрымалі фрустрацыю

Аляксандар Пашкевіч

  • Але пасьля ад той фрустрацыі пачалі адыходзіць, і за 10 гадоў разьвілася тое, што зрабіла магчымым падзеі 2020 году
  • Нашыя цяперашнія падзеі яшчэ ня скончаныя, нельга сказаць, што рэакцыя канчаткова перамагла, усе ўціхамірыліся і больш не змагаюцца
  • Ну, і ўлада не дае магчымасьці адмовіцца ад змаганьня, перайсьці да арганічнай стваральнай працы
  • І яна не пачынае рэформаў, якія б вырашылі тыя пытаньні, з прычыны якіх узьнікла нашае народнае паўстаньне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці скончылася рэвалюцыя? Гутарка з аналітыкам Арцёмам Шрайбманам
  • Улады хочуць вынішчыць усё, што ім не даспадобы, зьнішчыць усе каналы камунікацыі, каб грамадзтва стала ізноў атамізаваным
  • Але нельга сказаць, што ў іх усё атрымалася
  • Гэтая камунікацыя проста набывае іншыя формы, больш патаемныя
  • Напрыклад, зараз камунікацыя адбываецца не празь вялікія чаты, якія налічвалі тысячы людзей, а празь меншыя
  • Некаторыя пляцоўкі знаходзяцца ў «сьпячым» стане, яны ў любы момант могуць «стрэліць»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ініцыятыва ByPol абвясьціла, што стварае падпольнае народнае апалчэньне
  • Калі сёньня гэтыя чаты зьнішчылі, схільнасьці, навыкі нікуды ж не падзеліся, заўтра яны могуць аднавіцца
  • Працуе і сыстэма дапамогі людзям, якія пацярпелі ад гэтай улады
  • Улады спрабавалі гэтыя магчымасьці абмежаваць, некаторыя людзі нават у турме за тое, што аказвалі такую дапамогу
  • Зараз гэтая сыстэма таксама працуе, толькі інакш
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК выкрыў звыш 1000 дваровых чатаў. Адміністратарам найбольш «радыкальных» прыгразілі 10 гадамі турмы
  • Я ведаю, што працуе сыстэма дапамогі канкрэтным людзям, не праз фонды
  • Палітычная адказнасьць лідэраў, зразумела, існуе
  • Але наш рух — не вэртыкальна пабудаваны, у якім лідэры загадалі — і ўсе дысцыплінавана пайшлі выконваць
  • І рашэньне, чым можна рызыкаваць, прымае калектыўны розум у Беларусі, а ня хтосьці за мяжой
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва заклікала да новага флэшмобу
  • Былі людзі, якія заклікалі выходзіць на вуліцы і падчас Усебеларускага сходу, і на 25 сакавіка сёлета, прычым заклікалі, нічым не рызыкуючы
  • Каб нешта спрацавала, трэба нешта прапаноўваць, зараз не разьлічыш усе рызыкі
  • 2020 год даў прыклады прапановаў, якія дасьведчаным людзям здаваліся невыканальнымі, але якія былі рэалізаваныя, хоць і ня ў тым выглядзе, у якім яны меркаваліся

Мажэйка

  • Пачаўся маратон
  • Гэта было зразумела і раней, ня толькі зараз
  • Былі вялікія адрозьненьні паміж тымі, хто далучыўся на пратэсту толькі летась, і тымі, хто так ці інакш быў у яго ангажаваны даўно
  • Для тых, хто чакаў хуткай перамогі, тое, што адбылося, можа выглядаць пэўным расчараваньнем і нагодай для дэпрэсіі

Вадзім Мажэйка

  • Я сам зімой казаў: «зіма — вашая, вясна — нашая»
  • Але нельга казаць, што ўсё скончылася і пануе адно рэакцыя
  • У сярэдзіне 2011 году колькасьць палітвязьняў пачала пакрысе зьніжацца
  • Цяпер гэтая колькасьць толькі расьце, а рэпрэсіі набіраюць абароты
  • Зараз улада не адчувае сябе пераможцам, Лукашэнка не набыў аніякай легітымнасьці
  • Мы бачым, як шмат грамадзкіх структураў сфармавалася вакол пратэставай хвалі
  • Мы бачылі, як пасьля інцыдэнту з самалётам і затрыманьня Пратасевіча апазыцыйныя структуры прадэманстравалі здольнасьць дамаўляцца і ладзіць супольныя дзеяньні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская, Латушка і іншыя заявілі пра падрыхтоўку да новай фазы пратэсту
  • Улада робіць шмат памылак, у яе няма разуменьня грамадзтва, адчуваньня, як яно зьмянілася
  • Мы гэта бачылі летась, бачым і сёлета, інцыдэнт з самалётам Ryanair — вельмі яскравы прыклад, які ўкладаецца ў агульную тэндэнцыю
  • Зразумела, што многія палітычныя ініцыятывы ня будуць мець плёну
  • Гэта як у бізнэсе: ніхто ня думае, што ўсе стартапы будуць мець плён
  • І загадзя нельга сказаць, які са стартапаў будзе пасьпяховым
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Бабарыка: «Страшны прынцып выжываньня ў лягеры становіцца агульным для асобна ўзятай нацыі»
  • Год таму новы твар у палітыцы заявіў — я пайду на выбары, усё будзе па законе, і мы пераможам
  • Было шмат аргумэнтаў за тое, што з гэтага нічога не атрымаецца
  • Цяпер, паводле апытаньняў Chatham House, у Бабарыкі — самы высокі рэйтынг
  • І наагул зь яго ініцыятывы шмат чаго атрымалася
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і іншыя дэмакратычныя лідэры заклікалі чыноўнікаў пакінуць Лукашэнку
  • І добра, што зьяўляецца шмат разнастайных ініцыятываў
  • У 2020 годзе ў грамадзкі сэктар прыйшлі дзясяткі тысячаў людзей
  • Гэта ці ня самы вялікі прыток чалавечага капіталу ў грамадзкі сэктар за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі
  • Мы не жывём у наратывах БТ. Ціханоўская, Латушка ці хто іншы — не лялькаводы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдавецтвы «Кнігазбор» і «Янушкевіч» 5 месяцаў працуюць з заблякаванымі рахункамі 
  • Лялькавод сапраўды нясе адказнасьць за ляльку, бо лялька не нясе адказнасьці за свае рухі
  • Але ў Беларусі жывуць дарослыя людзі, якія самі адказваюць за сваё жыцьцё
  • У рэпрэсіях вінаватыя не Ціханоўская ці Латушка, у рэпрэсіях вінаваты той рэжым, які іх учыняў

Што было раней

  • Паводле беларускіх праваабаронцаў, цягам траўня ў «пратэставых» крымінальных справах асудзілі больш за 100 чалавек.
  • За папярэдні месяц колькасьць палітычных зьняволеных павялічылася на 99 і цяпер складае 449 чалавек.
  • Праваабаронцам «Вясны» вядома ня менш як пра 109 асуджаных за травень па «пратэставых» крымінальных справах.
  • Ініцыятыва ByPol абвясьціла, што стварае падпольнае народнае апалчэньне
  • Прыхільнікі пераменаў у Беларусі абвясьцілі новы флэшмоб у рамках руху #КолерСупрацьЦемры