Кіраўнік нямецкага Міністэрства замежных справаў Гайка Маас назваў прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску гнюсным учынкам. Ён заявіў, што Аляксандар Лукашэнка заплаціць «горкую цану».
«Кожнаму дыктатару, які гуляе з такімі думкамі, павінна быць зразумела, што за гэта трэба будзе плаціць горкую цану», — заявіў Маас журналістам у Бэрліне ў аўторак. Паводле яго словаў, вельмі важна, што ЭЗ адрэагаваў «хутка і жорстка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ангела Мэркель заклікала вызваліць Пратасевіча і назвала дзеяньні афіцыйнага Менску «беспрэцэдэнтнымі і непрымальнымі»«Паводле агіднасьці тое, што зрабіў Лукашэнка, не пераплюнуць. Жыцьці больш як 170 пасажыраў былі пастаўленыя пад пагрозу, каб затрымаць аднаго журналіста. Гэта патройная атака — умяшаньне ў справы паветранага транспарту, атака на свабоду слова і на эўрапейскіх грамадзянаў на борце», — сказаў нямецкі міністар.
Ён дадаў, што «міжнародная супольнасьць гэтага не пацерпіць».