«Маёмасьць, думаю, таксама арыштаваная — буду высьвятляць. Бо ніхто не тэлефанаваў, нічога не казаў — проста інтэрнэт-банк стаў паказваць нуль грошай на картах. Мой мэнэджар у банку пацьвердзіў: карты заблякаваныя. Вось так усё проста», — напісала яна ў Facebook.
Яўгенія Чарняўская пры гэтым цікавіцца: зь якіх грошай, на думку кіраўнікоў дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў, павінны аплачвацца адвакаты?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юлія Чарняўская пад хатнім арыштам. Дачка: «Поўная ізаляцыя»Тым часам Юлія Чарняўская, маці Яўгеніі і ўдава Юрыя Зісера, застаецца пад хатнім арыштам.
18 траўня ў офіс парталу прыйшлі інспэктары ДФР Камітэту дзяржкантролю. У выніку паўтара дзясятка супрацоўнікаў кампаніі затрымалі, іх падазраюць у нямэтавым выкарыстаньні палёгкаў ад статусу рэзыдэнта Парку высокіх тэхналёгій.
Сайт Tut.by заблякаваны рашэньнем Генпракуратуры і Міністэрства інфармацыі.