Паводле задумы, выбары папросяць перанесьці на 2023 год, аб’яднаўшы электаральныя кампаніі ў саму Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.
Палата прадстаўнікоў на пасяджэньні ў аўторак, 25 траўня, выступіць са зваротам да Лукашэнкі і прапануе аб’яднаць выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў з парлямэнцкай выбарчай кампаніяй. Паводле камэнтару прэс-службы Палаты прадстаўнікоў агенцтву «Інтэрфакс», ёсьць ініцыятыва ўвесьці ў краіне адзіны дзень галасаваньня.
Зварот будзе прысьвечаны таму, каб Лукашэнка ўнёс на разгляд адпаведны законапраект.
У Палаце прадстаўнікоў удакладнілі, што прапануецца сумясьціць выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў і парлямэнцкія выбары. Па словах прадстаўніка прэс-службы, адзін з разгляданых варыянтаў — перанос выбараў у мясцовыя саветы на 2023 год.
Бягучая сэсія Палаты прадстаўнікоў завершыцца ў канцы чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ярмошына назвала выбары галоўнай падставай для «арганізацыі антыдзяржаўнага перавароту» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мясцовыя выбары — толькі праз два з паловай гады? Улады баяцца аднаўленьня пратэстаў?