«Датэлефанавацца да іх не атрымліваецца, нельга зьвязацца», — расказаў парталу Tut.by сваяк адной зь юрыстак.
Гэта сьведчыць пра тое, што абедзьве могуць быць пад хатнім арыштам, гаворыцца ў паведамленьні на тэлеграм-канале рэсурсу.
У якім статусе Кацярына Ткачэнка і Ірына Касьцючэнка, на гэты час невядома. Іх адвакаты пад падпіскай пра невыдаваньне і не камэнтуюць ходу справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З-пад хатняга арышту сам прасіўся ў турму». Што такое хатні арышт па-беларуску, пад якім апынулася культуроляг Юлія Чарняўская?Пад хатнім арыштам таксама знаходзіцца Юлія Чарняўская, удава заснавальніка парталу Юрыя Зісера.
Шэраг затрыманых супрацоўнікаў Tut.by, у дачыненьні да якога распачалі крымінальную справу, атрымалі статус падазраваных і знаходзяцца ў СІЗА. У іх ліку галоўная рэдактарка Марына Золатава.
Офіс рэдакцыі 18 траўня быў заблякаваны за публікацыю «забароненай заканадаўствам інфармацыі», туды прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Пазьней у ведамстве паведамілі, што на службовых асобаў завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. На думку праваахоўнікаў, рэзыдэнт Парку высокіх тэхналёгій атрымаў выручку, ня абумоўленую дзейнасьцю, дазволенай для рэзыдэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Статус «падазраваныя»: супрацоўнікаў Tut.by пераводзяць у СІЗАУ сьнежні 2020 году Tut.by па патрабаваньне Міністэрства інфармацыі быў пазбаўлены статусу СМІ. Падставай сталі раней вынесеныя папярэджаньні да матэрыялаў аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў, дзейнасьці Камітэту дзяржаўнага кантролю, беларускай мытні і г.д.