Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Падобна на рэйдэрскі захоп». Аднавіць працу Tut.by пакуль не ўдаецца, новы сайт пра перасьлед Tut.by таксама заблякавалі


Кірыл Валошын
Кірыл Валошын

Нягледзячы на тэхнічныя высілкі, не ўдаецца аднавіць працу інфармацыйнага рэсурсу Tut.by ў выглядзе люстэрка пад іншым адрасам.

Пра гэта на адмысловай прэс-канфэрэнцыі ў Менску паведаміў сузаснавальнік парталу Кірыл Валошын.

«Зьнікненьне доступу да нашых сэрвэраў падобна на рэйдэрскі захоп. Ня выключана, што сэрвэры, на якіх разьмяшчаўся партал, папросту канфіскавалі», — адзначыў ён.

Tut.by будзе спрабаваць аднавіць сваю дзейнасьць у Беларусі. Калі гэта не атрымаецца, створаць люстэрка. На парадку дня таксама застаецца магчымасьць пераезду часткі супрацоўнікаў за мяжу, але ня ўсе гатовыя да гэтага, паведаміў Валошын. Сам ён знаходзіцца за мяжой.

Сайт пра перасьлед Tut.by таксама заблякавалі

Таксама Кірыл Валошын расказаў, што зьявіўся сайт freejournalists.info, на якім у рэжыме рэальнага часу падрабязна расказваецца, што адбываецца з парталам і супрацоўнікамі.

Праз гадзіну пасьля гэтай заявы сайт freejournalists.info таксама заблякавалі. Праз VPN на зайт можна зайсьці.

У ізалятарах і пад хатнім арыштам застаюцца паўтара дзясятка супрацоўнрікаў рэдакцыі, а таксама структураў, афіляваных з Tut.by, у прыватнасьці hoster.by і Rocketdata.io.

У гэтым пераліку таксама Юлія Чарняўская, удава заснавальніка праекту Юрыя Зісера.

Пры гэтым выданьне працягвае рабіць сваю працу, асьвятляць самыя важныя падзеі ў краіне. Беларусы цяпер чытаюць Tut.by у сацыяльных сетках:

Telegram
Facebook
ВКонтакте
Instagram
Viber

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG