У студзені-красавіку розьнічны таваразварот зьнізіўся на 1,7% да аналягічнага пэрыяду летась у суадносных цэнах.
У першым квартале гэтага году зьнізіўся розьнічны продаж мяса на 4,2% у параўнаньні зь мінулым годам, сьвежай садавіны і арэхаў – на 10,5%. Болей сталі набываць рыбы, сьвежай бульбы, слабаалькагольных напояў і кан’яку. Гэта вынікае з дадзеных Белстату.
Зь нехарчовых тавараў найбольш упалі продажы аўтамабіляў, лядоўняў, цэмэнту, маразільнікаў і абутку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стагнацыя будзе, але развалу і дэфолту пакуль чакаць ня варта, — РаманчукПры гэтым, вырасьлі складзкія запасы лядоўняў, тэлевізараў, будаўнічых матэрыялаў, пральных машынаў.
У красавіку цэны на тавары і паслугі вырасьлі на 0,7%, а з пачатку году – на 4,6%.