Гаворка пра кіраўнікоў кампаній Moderna і BioNTech.
Маёмасьць кіраўніка кампаніі Moderna Стэфана Банселя вырасла да 4,3 мільярдаў даляраў, а гэндырэктара нямецкай кампаніі BioNTech Угура Шахіна да 4 мільярдаў даляраў.
Гэтыя зьвесткі падае Oxfam — міжнародная асацыяцыя, скіраваная на барацьбу зь беднасьцю.
Яшчэ чатыры новыя мільярдэры — гэта мэнэджэры і супрацоўнікі кампаніі Moderna. І яшчэ тры мільярдэры — сузаснавальнікі кітайскай кампаніі CanSino Biologics, якая выпускае вакцыну Convidicea.
Як адзначае Oxfam, сумарнай маёмасьці дзевяці мільярдэраў з улікам кошту адной дозы вакцыны хапіла б, каб вакцынаваць усё 780 мільёнаў чалавек у краінах, узровень прыбытку ў якіх ААН вызначае як нізкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID у сьвеце: у Індыі паляпшэньне, ЭЗ мае дазволіць уезд турыстам, хаця і ня ўсім