Жонка Дзьмітрыя Кулакоўскага Юлія панесла перадачу мужу на Акрэсьціна і не вярнулася.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яе забралі ў Цэнтральнае РУУС Менску, паведаміў «Новы час» з спасылкай на знаёмых сямʼі.
Абноўлена. Не пазьней за 16-ю гадзіну таго ж дня Юлію Кулакоўскую выпусьціплі, паведаміў Белсат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя імёны сілавікоў, якіх разжалаваў ЛукашэнкаДзьмітрыя Кулакоўскага затрымалі 20 траўня дома і асудзілі на 15 сутак за непадпарадкаваньне міліцыянтам. Жонка ж сказала, што муж абвінавачаньні зьняпраўджваў. Яна лічыць, што яго арыштавалі за ранейшыя актыўныя выказваньні.
Дзьмітры Кулакоўскі служыў у міліцыі з 2006 году, узначальваў крымінальны вышук Заводзкага РУУС Менску. Мае прафэсійныя ўзнагароды і падзякі. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў заявіў, што ня згодны зь дзеяньнямі ўлады, і звольніўся.
Першы раз яго затрымалі за «непадпарадкаваньне» і прысудзілі 12 сутак арышту паводле арт. 23.4 КаАП. На знак пратэсту ён праглынуў некалькі мэталічных прадметаў. Затым на яго склалі новы пратакол і далі ўжо 15 сутак.
4 сьнежня Дзьмітры Кулакоўскі спрабаваў пакінуць Беларусь, але быў затрыманы на мяжы і дастаўлены ў менскі ізалятар. Затым у якасьці падазраванага яго перавялі ў СІЗА Жодзіна і абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 КК.
22 студзеня былога міліцыянта асудзілі на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову. Вызвалены ў залі суду да апэляцыі.
Указам Лукашэнкі, разам больш як з 80 іншымі сілавікамі, быў разжалаваны і пазбаўлены афіцэрскіх прывілеяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі яшчэ аднаго былога міліцыянта, які публічна звольніўся пасьля выбараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Статус «падазраваныя»: супрацоўнікаў Tut.by пераводзяць у СІЗА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У шклоўскай калёніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак, які атрымаў 5 гадоў турмы за пратэсты