Ягоная жонка Юлія паведаміла пра затрыманьне тэлеканалу «Белсат». Па яе словах, мужа забралі проста з дому, будзе суд. У чым яго вінавацяць, яна ня ведае.
У Ленінскім РУУС ёй пацьвердзілі, што Дзьмітры ў іх, але будзе накіраваны ў турму на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-афіцэра міліцыі, які звольніўся пасьля выбараў, асудзілі на 2 гады «хіміі». Ён заяўляў пра катаваньні ў карцарыДзьмітры Кулакоўскі служыў у міліцыі з 2006 году, узначальваў крымінальны вышук Заводзкага РУУС Менску. Мае прафэсійныя ўзнагароды і падзякі. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў заявіў, што ня згодны зь дзеяньнямі ўлады, і звольніўся.
Першы раз яго затрымалі за «непадпарадкаваньне» і прысудзілі 12 сутак арышту паводле арт. 23.4 КаАП. На знак пратэсту ён праглынуў некалькі мэталічных прадметаў. Затым на яго склалі новы пратакол і далі ўжо 15 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На афіцэра міліцыі зь Менску, які звольніўся пасьля выбараў на знак пратэсту і заяўляў пра катаваньні, завялі крымінальную справу4 сьнежня Дзьмітры Кулакоўскі спрабаваў пакінуць Беларусь, але быў затрыманы на мяжы і дастаўлены ў менскі ізалятар. Затым у якасьці падазраванага яго перавялі ў СІЗА Жодзіна і абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 КК.
22 студзеня былога міліцыянта асудзілі на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову. Вызвалены ў залі суду да апэляцыі.
Указам Лукашэнкі, разам больш як з 80 іншымі сілавікамі, быў разжалаваны і пазбаўлены афіцэрскіх прывілеяў.