Штабы Ціханоўскай і Латушкі абвясьцілі акцыю «Колер супраць цемры». ВІДЭА

Штаб Ціханоўскай у белым

Палітыкі, якія вымушана пакінулі Беларусь, заклікалі грамадзян апранацца ў адзеньне белага колеру, які сымбалізуе чысьціню ад дыктатуры і гвалту.

Першым акцыю «Колер супраць цемры» абвясьціла Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК). Яно апублікавала відэаролік з заклікам далучацца.

«Ужо год белы колер сымбалізуе барацьбу беларускага народу за свабоду, праўду і справядлівасьць. Мы пазначалі сябе белымі бранзалетамі на руках і аркушамі белай паперы на вокнах. Мы выходзілі на вуліцы ў белай вопратцы і зь белымі букетамі, каб спыніць гвалт і беззаконьне. Белы стаў нашым колерам, колерам прыхільнікаў пераменаў. Прыйшоў час вярнуць белы колер у нашы гарады і навінавыя стужкі, запоўніць ім усё навокал і разагнаць змрок, якім спрабуе агарнуць нас рэжым»,— гаворыцца ў закліку.

Пра акцыю на ўласным сайце расказаў і штаб Сьвятланы Ціханоўскай. Там заклікалі як апранаць белае, так і распаўсюджваць «флэшмоб» у сацыяльных сетках, каб сьвет пабачыў, наколькі шмат беларусаў усё яшчэ жадаюць пераменаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі ня верыць у новую хвалю пратэстаў падчас рэфэрэндуму
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цэлыя аддзелы не падпісалі ліст афіцыйных прафсаюзаў». Як з Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі звальняюць за палітыку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала фэдэральнага пракурора Нямеччыны распачаць крымінальную справу супраць Лукашэнкі