Страціла працу галоўная доктарка Натальля Карловіч, якая спэцыялізуецца на лячэньні цукровага дыябэту. На замену ёй прызначаны экс-начальнік галоўнага ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандар Пацееў.
Інфармацыя пра кадравыя зьмены зьявілася на сайце мэдустановы.
Згодна з афіцыйным тлумачэньнем, Натальля Карловіч «не знайшла агульнай мовы з калектывам». Аднак па факце, як сьцьвярджае спэцыялізаваны тэлеграм-канал «Белые халаты», яна была сярод тых кіраўнікоў, хто падтрымаў сваіх супрацоўнікаў у рашэньні не падпісваць ліст праўладных прафсаюзаў за адмену заходніх санкцый. Тое, што на яе месца прыслалі прадстаўніка Міністэрства аховы здароўя, красамоўна сьведчыць пра сытуацыю, падсумоўваюць «Белыя халаты».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бабруйску перасьледуюць звольненых мэдыкаў: ператрусы, допыт на дэтэктары хлусьніТаксама стала вядома, што ў прафэсійны дзень траўматоляга-артапэда, які адзначаецца 20 траўня, звольнены з прычыны грамадзянскай пазыцыі Сяргей Худніцкі — лекар вышэйшай катэгорыі, які загадваў траўматалягічным аддзяленьнем Навукова-практычнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі.
Як адзначаюць ягоныя калегі, у актыве спэцыяліста мноства ўдалых апэрацый і выратаваных жыцьцяў. Дзякуючы яму зроблены інавацыйныя крокі ў разьвіцьці беларускай мэдычнай навукі, ён аўтар шэрагу патэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнілі галоўнага лекара менскай дзіцячай лякарні. На знак салідарнасьці звольніўся і ягоны калегаАд мінулага году з цэнтру добраахвотна і пад прымусам сышлі больш за два дзясяткі лекараў і навуковых супрацоўнікаў, і гэтых прафэсіяналаў нікім не замянілі.