Пастаўскі раённы суд раней пакараў 49-гадовую Ірыну Паляніну 2 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, часткова склаўшы пакараньні паводле арт. 369 і 295. Таксама суд абавязаў Паляніну кампэнсаваць маральную шкоду пацярпеламу — 2000 рублёў, дзяржпошліну і працэсуальныя выдаткі.
Паляніну прызналі вінаватай у тым, што ў сьнежні 2020 году яна разьмясьціла абразьлівы камэнтар у сацыяльнай сетцы пад фатаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова. Таксама яна нібыта прынесла дадому знойдзеныя ў маці патроны ад дробнакалібэрнай вінтоўкі і захоўвала ў швейнай машынцы.
У адмысловай заяве аб справе Палянінай праваабаронцы чарговы раз падкрэсьлілі, што за дыфамацыю людзей нельга адпраўляць у турмы, неабходна дэкрыміналізаваць падобныя ўчынкі. У Беларусі ж улады караюць турэмным зьняволеньнем за паклёп або абразу службовых асобаў, дзяржаўных чыноўнікаў і прэзыдэнта, а таксама абразу дзяржаўных сымбаляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 26 красавіка: траіх чалавек асудзілі за размалёўку і падпал «Табакерак» — да 3 гадоў узмоцненага рэжымуАналіз цэлай нізкі справаў за нелегальнае захоўваньне патронаў і зброі паказвае, што людзей нярэдка каралі больш мякка, чым Ірыну Паляніну. Праваабаронцы лічаць прызначанае ёй пакараньне выбарачным у параўнаньні зь іншымі асуджанымі.
«Не аспрэчваючы супрацьпраўнага характару дзеяньняў абвінавачванай у частцы захоўваньня боепрыпасаў, мы канстатуем цьвёрдае перакананьне ў палітычна матываваным перасьледзе абвінавачанай у крымінальнай справе», — піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пасьля прызнаньня Ірыны Палянінай палітычнай зьняволенай агульная колькасьць людзей, якія сталі вязьнямі з палітычных матываў, вырасла ў Беларусі да 397 чалавек. Праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі патрабуюць ад рэжыму Лукашэнкі неадкладнага вызваленьня ўсіх палізьняволеных і поўнага спыненьне крымінальнага перасьледу ў дачыненьні іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі ПЭН-цэнтар выявіў 291 выпадак рэпрэсій у культурнай сфэры за першы квартал 2021 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мой бацька-вэтэран ваяваў, каб яго ўнук сядзеў ні за што?» — маці палітвязьня Дзьмітрыя Тура ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася пэтыцыя ў падтрымку палітвязьня Верашчагіна, стан здароўя якога крытычна пагоршыўся ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быць чалавекам — небясьпечна ў Беларусі», — праваабаронца пра крытэры прызнаньня палітвязьнямі і справядлівы суд для тых, хто чыніць гвалт