Міністэрства абароны Беларусі ўзьняло па трывозе ракетныя войскі

Ракетны комплекс, ілюстрацыйнае фота

Пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасьці ракетных войскаў Узброеных сіл Беларусі.

Як паведамілі ў Міністэрстве абароны, працэсам кіруе начальнік ракетных войскаў і артылерыі генэрал-маёр Генадзь Казлоўскі.

«Да праверкі прыцягнутыя вайсковыя часткі і падразьдзяленьні комплексаў тактычных ракет "Кропка-У", рэактыўных сыстэм залпавага агню „Палянэз“, „Смерч“, „Ураган“. Усяго задзейнічана да 100 адзінак тэхнікі і больш за 500 чалавек асабовага складу», — гаворыцца на сайце ведамства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Надзвычайныя здарэньні ў беларускім войску: таран хаты, падрыў на палігоне, салдат-уцякач

Пасьля этапу мабілізацыі падразьдзяленьні высунуцца на палігоны для выкананьня вучэбна-баявых задач. Завершыцца праверка кантрольнымі заняткамі па «нанясеньні ракетных удараў».