4 фільмы аўтараў «Невядомай Беларусі». І адзін, завершаны пасьмяротна

Каманда праекту «Невядомая Беларусь»: Уладзімер Міхайлоўскі і Любоў Зямцова

Глядзіце ўсе выпускі праграмы «Невядомая Беларусь». Трое аўтараў цыклю загінулі ў траўні 2020 году. Вы ўбачыце чатыры фільма, якія яны пасьпелі зрабіць самі. І адзін, завершаны пасьмяротна.

У сакавіку 2020 гады каманда неабыякавых людзей арганізавала кампанію дапамогі лекарам ByCovid19. Каманда «Невядомай Беларусі» здымала аб валянтэрах фільм. У траўні 2020 гады трое членаў каманды загінулі падчас працы над праектам.

Фільм «Валянтэры» завершаны пасьмяротна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сонечны чалавек. Цяпер будзем бяз сонца жыць» — словы пра загінулага рэжысэра Ўладзімера Міхайлоўскага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі ганарыўся, што нашая сям’я дапамагае мэдыкам» — маці расказвае пра загінулага гукарэжысэра Максіма Гаўрыленку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля аўтааварыі і 8 дзён у рэанімацыі памерла рэжысэрка Любоў Зямцова


Чатыры фільмы каманда «Невядомай Беларусі» пасьпела зрабіць сама.

«Менск – адкрыты горад». Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, якая не зачыніла свае межы і адна з нямногіх краін у сьвеце, якая ня ўводзіла лакдаўну.


«Разьмеркаваньне». Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, дзе дагэтуль існуе абавязковае разьмеркаваньне студэнтаў, якія навучаюцца за кошт сродкаў дзяржбюджэту.


«Камароўка». Менскі Камароўскі рынак – галоўны харчовы рынак Беларусі.


«Прытулак». У Беларусі ўжо каля 10 гадоў існуе прытулак для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту.



Фільмы цыклю «Невядомая Беларусь» працягваюць тыдзень беларускага кіно, якія праводзіць тэлеканал «Настоящее время». Усе яны даступныя таксама на сайце Свабоды, аднак толькі абмежаваны час.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сучаснае беларускае кіно на Свабодзе. «Дэбют». Рэжысэр: Настасься Мірашнічэнка. Беларусь, 2017Беларускае кіно на Свабодзе. «Маршрут перабудаваны». Рэжысэр: Максім Швед. «Я — Сьвятлана Ціханоўская». Рэжысэр: Алесь ЛапоТыдзень беларускага кіно на Свабодзе, ракетныя абстрэлы Ізраілю і Сэктару Газы. Найважнейшае за 10 траўня«Дарога дадому». Рэжысэр: Арцём Лобач, Беларусь, 2020. Фільм даступны толькі 7 дзёнЦэлы тыдзень на сайце Свабоды — сучаснае беларускае дакумэнтальнае кіно