«Ня варта сьпяшацца, нават адмыслоўцы кажуць. Спэцыялісты хай вызначацца, абсьледуюць. Без дзяржавы яны нічога не зробяць усё роўна. Але гэтыя „неверагодныя“ зноў кажуць: грошы зьбярэм. Ветэранам ужо „сабралі“. Ня ведаю толькі, дзе грошы. І тут кажуць: зьбярэм. Нічога яны не зьбяруць, проста людзям абвесьцяць, забяруць і падзеляць у Польшчы. Таму калі нехта хоча аднавіць гэты храм, няхай яны адкрыюць рахунак, і хай ім перадаюць, а не ў Польшчу. Кожны чалавек, колькі зможа, калі захоча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Будславе шукаюць валянтэраў, гатовых працаваць на аднаўленьні касьцёла за мінімальную платуЛукашэнка мяркуе, што пры аднаўленьні Будслаўскага храму не спатрэбіцца «шалёных аб’ёмаў» работ, перадае БелТА.
«Дах адновім, ўнутры прывядзем у парадак. Калі спэцыялісты зробяць выснову, што і як, потым даложыш», — зьвярнуўся ён да старшыні Менскага аблвыканкаму Аляксандра Турчынава.
Інфармацыя аб пажары ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай паступіла ратавальнікам 11 траўня а 7.47. На момант узгараньня парафіян у храме не было. Лякалізацыя ўскладнялася тым, што гарэлі драўляныя канструкцыі ў схаваных пустэчах паміж элемэнтамі перакрыцьця. Па факце ўзгараньня пачатая крымінальная справа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тэлеграме зьявіўся канал пра аднаўленьне Будслаўскага касьцёлу, створана спэцыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў пажаруНа наступны дзень у Менску адбылася экстранная нарада, на якой абмяркоўваліся наступствы надзавычайнага здарэньня. Пры курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі была створана камісія ў справе аднаўленьня касьцёлу.
За першыя двое сутак пасьля пажару беларусысабралі на аднаўленьне сьвятыні 170 тысяч рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка адрэагаваў на ініцыятыву BYSOL па зборы сродкаў вэтэранам: «Гэта крывавыя грошы»Раней Лукашэнка адрэагаваў на заклік ініцыятывы BYSOL сабраць грошы вэтэранам. Лукашэнка ў адказ на гэта 7 траўня заявіў:
«Ня трэба зьбіраць грошы нашым вэтэранам. Ад іх яны грошы ня возьмуць: гэта крывавыя грошы».
Да выступленьня Лукашэнкі пра аднаразовыя выплаты вэтэранам да Дня Перамогі не было вядома. 6 траўня прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны заявіў, што вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны сёлета аднаразовых выплат не атрымаюць.