Сёньня мусульмане ва ўсім сьвеце сьвяткуюць Ураза-Байрам. Больш за тысячу вернікаў сабраліся ў менскай саборнай мячэці.
Ураза-Байрам (альбо Рамазан-Байрам) — сьвята заканчэньня месяца Рамазан. Рамазан — месяц абавязковага для мусульман посту, калі яны павінны ня есьці ад сьвітанку да захаду сонца.
Ураза-Байрам доўжыцца тры дні. Гэта другое па значнасьці мусульманскае сьвята пасьля Курбан-Байраму, дня ахвярапрынашэньня.