Дзяржаўныя органы цалкам забаранілі эксплюатацыю касьцёла ў Будславе пасьля пажару 11 траўня. Таму набажэнстваў у непашкоджанай ягонай частцы, так званым старым касьцёле, ня будзе, паведаміў catholic.by.
У Будслаў ужо прыехаў спэцыяліст для дэмантажу і кансэрвацыі арганаў XVIII стагодзьдзя, у якія падчас тушэньня пажару трапіла вада.
Валянтэры і мясцовыя парафіяне пад кіраўніцтвам пробашча тым часам расчысьцілі праходы. Сьледчы камітэт вядзе сьледзтва ў крымінальнай справе за парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэст у Будславе сёлета пройдзе паводле ранейшага пляну, нягледзячы на пажар у касьцёле12 траўня пацярпелую сьвятыню наведаў апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. Ён запэўніў у салідарнасьці Папы Рымскага і паабяцаў сваю дапамогу і падтрымку ў аднаўленьні базылікі.
Раніцай 11 траўня загарэўся дах нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе. Патушыць агонь не ўдавалася некалькі гадзін, у выніку чаго ўся верхняя канструкцыя даху абрынулася на скляпеньні. З касьцёла пасьпелі вынесьці каштоўныя рэчы. Агонь патушылі раней, чым ён пасьпеў дабрацца да памяшканьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы пілігрымаў і Багародзіца з усьмешкай. Чым вядомы беларускі Нотр-Дам?