Каталіцкая царква Беларусі прыняла рашэньне не мяняць фармат Будслаўскага фэсту, нягледзячы на тое, што эксплюатацыя пацярпелага ад пажару касьцёлу тут цалкам забароненая.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Беларускай каталіцкай царквы.
Урачыстасьці ў гонар апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 2 і 3 ліпеня, як было вырашана яшчэ да пажару, 14 красавіка на 80-м пленарным пасяджэньні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Урачыстасьці плянуецца правесьці ў традыцыйным фармаце, але з захаваньнем санітарных парад і без арганізаваных пілігрымак.
Аднак дэталі фэсту яшчэ будуць удакладняцца ў сувязі з наступствамі пажару.