Пра гэта на пасяджэньні парлямэнцкага камітэту ў сацыяльных пытаньнях заявіла віцэ-міністар эканомікі і інавацый Літвы Явіта Нялюпшэне.
Па яе словах, у апошнія тыдні празь некаторыя паслабленьні ў карантынных абмежаваньнях назіраецца «падвышаная зацікаўленасьць» літоўскім рынкам працы, цытуе чыноўніцу Інтэрфакс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі адміна зачыняюць на 10 дзён, уся праца стаіць». IT-кампаніі расказваюць, чаму масава пакідаюць БеларусьПаводле яе словаў, 43 беларускія прадпрыемствы ўжо пачалі працэс пераводу дзейнасьці, 37 — у стадыі падрыхтоўкі. Агулам такую цікавасьць выяўляюць 110 беларускіх прадпрыемстваў, якія маглі б стварыць у Літве каля 3 тысяч новых працоўных месцаў. Як адзначыла Явіта Нялюпшэне, пераважна хочуць перабрацца ІТ-спэцыялісты, якія працуюць у сфэры стартапаў.
Камітэт зацьвердзіў папраўкі да законаў аб інвэстыцыях і занятасьці — так званы пакет аб рэлякацыі. Ён павінен дапамагчы прадпрыемствам трэціх краін, якія выказалі жаданьне інвэставаць у эканоміку Літвы, безь перашкодаў перавезьці работнікаў і іх сем’і. Асобна абгаворваецца прыярытэтны статус грамадзян Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве спрасьцілі пераезд беларускіх ІТ-кампаній і запрасілі закрыты ў Менску стартап-хаб ImaguruКалі папраўкі будуць прынятыя, на льготы змогуць прэтэндаваць прадпрыемствы, якія падпісалі дамовы з урадам Літвы з абавязкам інвэставаць як мінімум 1,45 мільёна эўра, стварыць сама меней 20 новых працоўных месцаў і плаціць заробкі ў памеры 1,5 сярэдняй велічыні заробку ў самакіраваньні, у якім будуць зробленыя капіталаўкладаньні.
Паводле віцэ-міністаркі, такія пагадненьні ўжо падпісалі прадстаўнікі 71 беларускага прадпрыемства. Міністэрства эканомікі і інавацый спадзяецца, што папраўкі набудуць моц ужо ў чэрвені.