Жанчыны ў белым вярнуліся на вуліцы Менску. ФОТА

Жанчыны ў белым адзеньні і белымі кветкамі ў руках выйшлі да Камароўскага рынку ў Менску. Роўна дзевяць месяцаў таму жанчыны ў белым упершыню масава выйшлі на пратэст супраць гвалту сілавікоў.

Летась 12 жніўня, калі ўлады разблякавалі інтэрнэт, людзі даведаліся пра нечуваны гвалт, ужыты супраць нязгодных з фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці скончылася рэвалюцыя? Гутарка з аналітыкам Арцёмам Шрайбманам