Пра гэта сайту Catholic.by расказаў пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзьмітры Дубовік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Будславе гарэў касьцёл. Часткова абваліўся дахРаніцай 11 траўня загарэўся дах нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе. Патушыць агонь не ўдавалася некалькі гадзін, у выніку чаго ўся верхняя канструкцыя даху абрынулася на скляпеньні.
Ксёндз Дзьмітры Дубовік апублікаваў фота касьцёла пасьля пажару.
«У 7:47 раніцы я выклікаў пажарных, потым пачалі выносіць з касьцёла ўсё што можна. Гэта заняло каля гадзіны. Некаторыя людзі, якія дапамагалі, проста падалі, бо дыму ўжо было поўна. А потым проста стаялі і глядзелі, як гарыць», — успамінае сьвятар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў заклікала вернікаў дапамагчы ў аднаўленьні касьцёла ў БудславеПа словах ксяндза, як толькі будзе магчыма, парафіяне зьбяруцца ў сьвятыні, каб прывесьці яе ў парадак пасьля пажару. Унутры поўна вугольля і вады, якія трэба прыбраць. Ён падкрэсьлівае, што марудзіць нельга: арганам і алтару неабходны дэмантаж для наступнай кансэрвацыі і аднаўленьня. Таксама распачнецца супраца з праектантамі, якія будуць шукаць часовае рашэньне для даху.
Сьледчы камітэт па факце пажару ў Будславе пачаў крымінальную справу паводле артыкулу «Парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі асобай, адказнай за іх выкананьне» (ч.2 арт. 304 КК РБ). Максымальнае пакараньне — 3 гады калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажар у Будслаўскім касьцёле: пачалі крымінальную справу12 траўня пытаньні рэстаўрацыі Будслаўскага касьцёлу абмяркуюць біскупы Менска-Магілёўскай япархіі і чыноўнікі Міністэрства культуры, паведаміў прэс-сакратар касьцёлу ксёндз Юры Санько. Размова пойдзе ў тым ліку пра тое, ці будзе сёлета праводзіцца традыцыйны Будслаўскі фэст.
Таксама плянуецца вывучыць магчымасьць таго, ці магло надзвычайнае здарэньне стаць вынікам наўмыснага падпалу. Па словах Юрыя Санько, чатыры гады таму ў касьцёле зрабілі маштабны рамонт і загараньне ад праводкі выглядае непераканаўча.
Распачаты збор сродкаў на аднаўленьне пашкоджанай пажарам сьвятыні.
Ахвяраваньні праз сыстэму разьлікаў АРІП можна пералічыць на банкаўскі рахунак Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Менска-Магілёўскай Архідыяцэзіі. Падрабязнасьці па спасылцы.