Як паведамляе БелаПАН, 11 траўня біскупы прынялі зварот у сувязі з буйным пажарам у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Адзначаецца, што ўдалося выратаваць сьвятыя дары і абраз Маці Божай Будслаўскай, аднак сам будынак касьцёла «вельмі моцна пацярпеў».
«Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, заклікаем усіх вернікаў малітвай і пасільнай дапамогай разам далучыцца да справы аднаўленьня сьвятыні ў Будславе, пабудаванай нашымі продкамі зь вялікай любоўю да Бога і Яго Найсьвяцейшай Маці», — гаворыцца ў звароце.
Сродкі прапануецца пералічваць на адрас рэлігійнай абшчыны «Рымска-каталіцкі прыход Успеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі» г. Будслаў Мядзельскага раёна:
р/л BY12BAPB30153404200100000000
у ААТ «Белаграпрамбанк», г. Менск
код банку BAPBBY2X
УНП 600195666
Паводле інфармацыі МНС, паведамленьне аб задымленьні ў будынку касьцёла ў Будславе ў Мядзельскім раёне паступіла 11 траўня ў 7.47 ад ксяндза.
На момант загараньня ў касьцёле парафіянаў не было. Падразьдзяленьні МНС выявілі задымленьне на верхніх паверхах касьцёла. Пажар быў лякалізаваны ў 11.24. Лякалізацыя ўскладнялася тым, што першапачаткова гарэлі драўляныя канструкцыі ў схаваных пусткчах паміж элемэнтамі перакрыцьця і пакрыцьця.