Пра гэта, паведамляе выданьне Reform.by, ён заявіў сёньня на Ўсеўкраінскім форуме «Ўкраіна 30. Бясьпека краіны».
Паводле Баканава, існуе 5 асноўных кірункаў уварваньня. «Але ня варта забываць і пра Беларусь, якая зьяўляецца патэнцыйным саюзьнікам Расейскай Фэдэрацыі, у выпадку калі РФ будзе рэалізоўваць плян уварваньня ва Ўкраіну», — заявіў кіраўнік СБУ.
На яго думку, доказам гэтаму служаць апошнія сумесныя вучэньні Беларусі і Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Больш не нэўтральная». Ва Ўкраіне перагледзелі ўмовы бясьпекі на мяжы зь БеларусьсюБаканаў нагадаў, што Расея павялічыла канцэнтрацыю сваіх войскаў каля межаў з Украінай, і зьвярнуў увагу на тое, што адведзеная была толькі частка войскаў. «Так, сёньня сытуацыя крыху стабілізавалася. Але мы павінныя ўсьведамляць: хоць Расея і адвяла частку сваіх войскаў — пагроза нікуды не дзелася», — заявіў Баканаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі пра імаверны наступ Расеі з Крыму і Беларусі: эскаляцыя прывядзе да новай усясьветнай вайныПрэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сёньня выказаў меркаваньне, што Расея не наважыцца на поўнамаштабны наступ на Ўкраіну, разумеючы, што такім чынам можа быць разьвязаная новая ўсясьветная вайна.