Пра тое, ці выйдуць беларусы на вуліцы сваіх гарадоў цяпер, а таксама пра санкцыі Захаду супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, канал «Настоящее время» пагутарыў з кіраўніком Беларускага свабоднага тэатру, адным з кіраўнікоў Беларускага фонду культурнай салідарнасьці Мікалаем Халезіным.
— Адзін з адвакатаў па справе супраць Аляксандра Лукашэнка сказаў, што яна не азначае, што заўтра Лукашэнку будуць судзіць у Беларусі. Але само расьсьледаваньне, на яго думку, — важны знак для Беларусі. Як вы думаеце, для Менску гэта знак аб чым?
— Насамрэч я думаю, што ён ужо даўно гатовы да такіх навінаў, паколькі ў вялікай колькасьці краінаў праходзяць цяпер і кансультацыі, і ўжо нават і вытворчасьць па справах, зьвязаных з гвалтам у Беларусі. Напрыклад, у Брытаніі працуе вялікая адвакацкая група, якая вядзе справу супраць беларускіх уладаў па прымусу да эміграцыі. У іншых краінах па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі вядуцца самыя розныя кейсы. Таму, па сутнасьці, проста немцы пасьпелі стаць першымі, хто гэта фармалізаваў і давёў ўжо да працэсу, скажам так, не крымінальнага, а працэсу, які запушчаны і які будзе прыносіць свае вынікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка заўсёды трапляе ў пасткі». Мікалай Халезін пра «халодную паўзу» і рэформы, патрэбныя сфэры культуры
— Якія пэрспэктывы могуць быць у гэтай справы?
— Самыя розныя. Напрыклад, мы адкрывалі такую ж справу ў Лёндане ў 2011 годзе, па якой былі абвінавачваньні па шэрагу сілавікоў і па Аляксандру Лукашэнку. І мы былі ў кроку ад арышту тагачаснага міністра ўнутраных спраў Куляшова, які прыляцеў у Францыю, але нам перашкодзілі фармальныя прычыны, якія былі хутчэй палітычнымі, чым юрыдычнымі. Але гэта магло адбыцца, і ўжо наш адвакат накіраваў тады справу ў кампэтэнтныя органы, але было прынятае палітычнае рашэньне не арыштоўваць тады міністра ў Францыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйны прадстаўнік Эўразьвязу адказаў, чаму перанесьлі разгляд 4-га пакету санкцый супраць беларускіх уладаўАле цяпер можна чакаць любых рашэньняў, таму што ўсе ўжо стаміліся ад Лукашэнкі і ад таго, што ён робіць. Усе стаміліся ад таго, што ніхто ня можа прыняць ніякіх мер па яго, скажам так, лякалізацыі, таму, вядома, можна чакаць цяпер такіх спраў у пэрспэктыве.
— Аляксандар Лукашэнка цяпер наогул можа езьдзіць у Эўропу?
— Не, па той інфармацыі, якую мы атрымліваем ад кіраўніцтва Эўразьвязу і ад іншых краін, якія знаходзяцца ў Эўропе, але не ўваходзяць у Эўразьвяз. На самай справе ніякіх кантактаў няма і быць ня можа, паколькі чалавек нелегітымны, ён узурпатар улады, велізарная колькасьць кейсаў, якія ў тым ліку, што мы зараз гаворым у Нямеччыне, якія цяпер разглядаюцца, і, вядома, ніхто ня хоча яму падаваць рукі, безумоўна.
Нават яго міністар замежных спраў Уладзімір Макей, калі яму трэба было зараз паляцець у Эўропу, каб паспрабаваць разруліць нейкія працэсы, ён прыляцеў у Швэйцарыю, але падстава быў зноў-такі сумная — Чырвоны Крыж хацеў адабраць статус у беларускай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Там ён сустрэўся зь імі, са спэцдакладчыкам ААН па Беларусі, які яго проста адчытаў, і плюс сустрэўся з кімсьці з кіраўніцтва Швэйцарыі на прадмет вызваленьня з турмы грамадзянкі Швэйцарыі — вось, уласна кажучы, і ўвесь пакет, які ён змог напрацаваць. Але гэта ніякага не дачыненьня ня мае наогул да функцый міністра замежных спраў.
— А Лукашэнку могуць арыштаваць ў якой-небудзь краіне? Гэта магчыма?
— Так, але як толькі ён зразумее, што такое дапушчальна, ён ня будзе прадпрымаць ніякіх візытаў. Я нават думаю, што гэта можа абмежавацца толькі Расеяй і больш ніякай з краін, таму што рызыкі досыць высокія.
— Апазыцыя абвясьціла акцыі пратэсту на 9 траўня. Вы чакаеце, што яны будуць масавымі?
— Масавых акцый цяпер ня будзе проста з прычыны таго, што за любую найменшую прэтэнзію да ўлады чалавеку зараз даюць крымінальныя тэрміны і адпраўляюць у калёнію. Таму гэта цяпер як бы наша жаданьне, каб акцыі адбыліся, ня будзе падмацавана дзеяньнем пры тым, што калі мы гаворым пра пратэст, то пратэст ніякім чынам не паменшыўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вялікая сямёрка» заклікала ўлады Беларусі правесьці выбары і вызваліць несправядліва зьняволеныхГэта значыць, калі кажуць «пратэст зьдзьмуўся» і іншае, гэта ўсё такое глупства, таму што Лукашэнка ня ў стане адыграць нічога, ён ня ў стане адбіць свой рэйтынг або вярнуць папулярнасьць, і нават вярнуць хоць бы 1% — гэта немагчыма, таму што на сёньняшні дзень гэта чалавек, які абсалютна страціў давер грамадзтва.
Гэта штыкі, ён спрабуе ўтрымацца на штыках, што можа працаваць толькі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, таму што некарэктныя параўнаньні з Паўночнай Карэяй, Кубай або Вэнэсуэлай проста разьбіваюцца, таму што гэта не тыя аналягі, якія мы можам разглядаць. Беларусь — гэта ня востраў, Беларусь — гэта краіна, у якой усё-такі ёсьць доступ да свабоднай інфармацыі, гэта краіна, якая знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, і гэта зусім іншыя альгарытмы працы.
— Як вы ацэньваеце міжнародны ціск на Лукашэнку? Ён ўзмацніўся?
— Калі мы гаворым пра міжнародны ціск, то, на жаль, цяпер, калі і можна казаць пра ўзмацненьне ціску, то над гэтым працуюць выключна Злучаныя Штаты. Эўразьвяз не працуе па гэтым кірунку.
І мне здаецца, што гэта стратэгічная памылка ЭЗ. Яны выбралі тактыку чатырох крокаў і завісьлі на першым кроку, які называецца «Чакаем і глядзім» — Wait and see. То бок, гэта, па сутнасьці, тактыка назіраньня за злачынствам, таму што колькасьць злачынстваў, якія творыць ўлада, расьце. А Эўразьвяз ня ў стане павярнуцца і хутка прыняць рашэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі супраць расейскіх банкаў і сяброў Лукашэнкі на Блізкім Усходзе. Што яшчэ прапанавалі на слуханьнях па Беларусі ў Кангрэсе ЗШАКалі казаць глябальна, то гэта наогул праблемы Эўразьвязу, паколькі ён ствараўся для свабодаў эканамічных, але не палітычных. І пакуль няма альгарытму прыняцьця палітычных рашэньняў, таму што ўсе гэтыя спробы — кансалідавана 27 краін галасуюць адначасова і кажуць «так» — яны не прыводзяць ні да чога. Таму што ў кожнай з гэтых краін, ня ў кожнай, а хоць бы нават у пяці краін ёсьць зацікаўленасьць у нейкіх камэрцыйных праектах зь Беларуссю, то яны будуць вельмі доўга думаць, галасаваць, і дазваляць уводзіць санкцыі вялікім блёкам.
А калі мы гаворым пра палітычныя рашэньні, якія трэба прымаць проста воляю кіраўніцтва, то, у прынцыпе, вось у іх ёсьць нейкія пэрспэктывы. І таму чацьвёрты пакет санкцый будзе, але вось выклікалі яны зараз гнеў беларусаў тым, што адклалі яго прыняцьце. І атрымліваецца, што, маючы ўсе дакумэнты на руках з кастрычніка 2020 году, чацьвёрты пакет санкцый не прыняты дагэтуль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка прайграў выбары». Што сказаў на слуханьнях у Кангрэсе ЗША аўтар Акту аб дэмакратыі ў Беларусі