Пра гэта кіраўнік чэскага ўраду заявіў журналістам на нефармальным саміце прэзыдэнтаў і прэм’ераў краін ЭЗ у Партугаліі.
«Мы заўсёды павінны разумець, што, калі адна дзяржава-член падвяргаецца нападу, гэта фактычна напад на ўсіх [членаў ЭЗ]. Я папрасіў, каб яны разгледзелі пытаньне аб высылцы прнамсі аднаго дыплямата», — сказаў Бабіш.
Паводле словаў чэскага прэм’ера, напярэдадні, у першы дзень саміту ў Порту, лідэры краін ЭЗ абмяркоўвалі пытаньне аб выбухах у Вэрбэціцах у 2014 годзе. Да абмеркаваньня пытаньня плянуецца вярнуцца на саміце Рады Эўропы, які пройдзе ў канцы траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты знайшлі ўладальніка пашпарта, якім карыстаўся у Чэхіі меркаваны агент ГРУ «Пятроў»У пачатку траўня Бабіш абмеркаваў выбухі ў Вэрбэціцах з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.
Чэскія спэцслужбы лічаць, што супрацоўнікі расейскага ГРУ былі датычныя да выбухаў на складзе боепрыпасаў у вёсцы Вэрбэціцы ў кастрычніку 2014 года. Дывэрсійную апэрацыю, паводле заявы чэскага МЗС і спэцслужбаў, курыравалі супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў (ГУ Генштаба РФ і СВР) у амбасадзе РФ у Празе, якія выкарыстоўвалі дыпляматычнае прыкрыцьцё.
Чэскія ўлады абвясьцілі ў вышук двух чалавек, якія ў 2014 годзе заехалі ў краіну па расіейскіх пашпартах на імя Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Гаворка ідзе пра тых жа людзей, якіх у Вялікабрытаніі падазраюць у атручваньні Сяргея і Юліі Скрыпалёў у Солсбэры у 2018 годзе. Сьцьвярджаецца, што іх сапраўдныя імёны — Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін. Гэтая апэрацыя, паводле дадзеных дасьледчыка Respekt і Bellingcat, праходзіла пад асабістым кантролем камандзіра вайсковай часткі № 29155 у Маскве генэрал-палкоўніка Андрэя Авяр’янава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэскія СМІ: віцэ-прэм’ер Ян Гамачэк рыхтаваў таемную ўгоду з РасеяйПазьней чэскія СМІ напісалі, што ў расьсьледаваньні, акрамя меркаваных агентаў ГРУ Анатоля Чапігі і Аляксандра Мішкіна, фігуруе яшчэ адзін расеец — Мікалай Шапашнікаў, былы расейскі вайсковец, які цяпер, як сьцьвярджаецца, мае чэскае грамадзянства. У Чэхію ён пераехаў 27 гадоў таму. Сьцьвярджаецца, што менавіта Шапашнікаў адправіў свайму знаёмаму Бэрнатыку электронны ліст з указаньнем даты, калі агенты ГРУ, якія выдавалі сябе за зброевых інспэктараў, прыбудуць у вёску Вэрбэціцы.
Падчас выбухаў Шапашнікаў таксама знаходзіўся ў Чэхіі, хаця ўжо даўно жыве ў Грэцыі. Вядома, што паліцыя яго дапытвала, аднак іншых падрабязнасьцяў пакуль высьветліць не ўдалося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША: дзеяньні Чэхіі адносна Расеі спрыялі ўмацаваньню бясьпекі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея пагадзілася зраўнаць з Чэхіяй колькасьць дыпляматаў. Чэскі амбасадар застанецца ў Маскве