У абедзьвюх краінах мае застацца 7 дыпляматаў і 25 тэхнічных супрацоўнікаў. Дагэтуль у амбасадзе Расеі было 27 дыпляматаў і 67 адміністрацыйна-тэхнічных супрацоўнікаў, тым часам як у амбасадзе Чэхіі ў Маскве колькасьць скарацілася да пяці дыпляматаў і 19 адміністрацыйна-тэхнічных супрацоўнікаў. Сюды не ўваходзіць консульскі пэрсанал у іншых гарадах абедзьвюх краін.
Міністэрства замежных справаў Расіі заявіла, што папрасіла амбасаду Чэхіі ў Маскве скараціць штат супрацоўнікаў пасьля таго, як Прага абвясьціла аб высылцы 63 расейскіх дыпляматаў.
Амбасадар Чэхіі ў Расеі Віцезслаў Піванька ў чацьвер удзень наведаў Міністэрства замежных справаў у Маскве, дзе прабыў прыблізна паўгадзіны. Як паведамляе РИА «Новости», выйшаўшы зь міністэрства, амбасадар заявіў, што ён усё яшчэ застаецца і працуе ў Маскве, і пацьвердзіў, што атрымаў афіцыйны адказ адносна цяперашняй дыпляматычнай спрэчкі. Ён заявіў журналістам на месцы, што разьлічвае на далейшыя перамовы ў пытаньнях узаемных адносін паміж Чэхіяй і Расеяй.