У жывым эфіры адбылася гендэрная дыскусія, у якой узялі ўдзел тэлевядоўца і актор Дзяніс Дудзінскі, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, экспэртка ў этыкеце Аксана Зарэцкая і распрацоўніцы рэформы МУС у Народным антыкрызісным кіраўніцтве Сьвятлана Хілько.
Пра ўдзельнікаў дыскусіі
Аксана Зарэцкая, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, дзе ўзначальвае працоўную групу «Дочкі Евы», у якой зьбіраюць інфармацыю пра жанчын-лідэрак. Трэнэрка па бізнэс-стасунках і этыкеце, сябра бальнага камітэту Венскага балю, тэлевядоўца, блогерка. Жыла ў Швайцарыі, апошніх 12-13 гадоў узаемадзейнічала з дыпляматычнай супольнасьцю, была жонкай беларускага дыплямата пры місіі ААН. Вярнулася ў Беларусь са Швайцарыі з 2018 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адчуваньне гідлівасьці». Экспэртка параўноўвае стыль Лукашэнкі і атачэньня са стылем прыхільнікаў пераменаўДзяніс Дудзінскі, папулярны тэлеавядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор. Летась улетку выказаўся супраць гвалту сілавікоў пасьля таго, як у чэрвені АМАП разагнаў людзей, якія стаялі ў чарзе ў краму Symbal. by. Пасьля чаго страціў эфір на дзяржаўнай тэлевізіі. У верасьні адсядзеў 12 сутак на Акрэсьціна пасьля таго, як выказваўся супраць гвалту і фальсыфікацый выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі — пра мэню на Акрэсьціна, вызваленьне са спазьненем і відэа на дзяржканале. ВІДЭАСьвятлана Хілько, былая сьледчая, скончыла Акадэмію МУС, 10 гадоў працавала ў праваахоўных органах Беларусі, у Народным антыкрызісным кіраўніцтве адказвае за ўзаемадзеяньне з сыстэмай МУС і рэформу органаў унутраных справаў. Апошнія гады Сьвятлана жыве ў Каліфорніі, працуе ў IT-кампаніі, займаецца тэставаньнем праграмнага забесьпячэньня бесьпілётных аўтамабіляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня трэба ўсіх люстраваць». Адказная за рэформу МУС тлумачыць, калі міліцыя будзе з народам і якім чынам зьменяць «рабскія» кантрактыЧым была выкліканая дыскусія
Відэадыскусія стала працягам шырокага абмеркаваньня ў Фэйсбуку, якое пачалося з паста Аксаны Зарэцкай, якая паглядзела на прапорцыю жанчын і мужчын гасьцей у беларускіх youtube-блогераў і прыйшла да высновы, што «в стране, где „наши женщины это все“, по факту дамы все также сидят на кухне, а в передней блещут перьями и умом мужчины».
Распачалася гарачая дыскусія, у якой Дзяніс Дудзінскі патлумачыў, чаму, калі здымаў інтэрвію, то аддаваў перавагу менавіта мужчынам — бо жанчына менш эмацыйная ў інтэрвію, больш думае пра вонкавае, узровень шчырасьці ў іх ніжэйшы чым у мужчын — усяго 9 пунктаў.
Вынікам стаў публічны адказ Сьвятланы Хілько, у якім яна казала пра харасмэнт, сэксізм, абясцэньваньне і абразу вялікай часткі жанчын гэтым камэнтарам, і што за такі пост у любой заходняй кампаніі супрацоўніка б звольнілі.
Сьвятлана прапанавала батл Дзянісу, у выніку ў жывым эфіры Свабоды адбылася гарачая дыскусія.
2 15 Зарэцкая: Мне рэзала вока, што большая частка інтэрвіюераў і гасьцей — мужчыны.
4 50 Дудзінскі: За 15 гадоў працы ў мэдыяпрасторы ў мяне склалася менавіта такое ўражаньне пра жанчын падчас інтэрвію
8 25 Хілько: Адназначна і бясспрэчна, што ў камэнтары Дзяніса прысутнічае харасмэнт і сэксізм
13 50 Дудзінскі: Мілыя дзяўчаты... Хілько: Давай пазьбягаць такіх зваротаў...
17 55 Соўсь: Чаму ў Алексіевіч у кнізе пра каханьне пераважная большасьць гісторыяй жаночыя
19 00 Дудзінскі: За кожнае сваё слова ў тым камэнтары нясу адказнасьць, шкадую толькі, што не працягнуў тыя пункты
20 32 Зарэцкая: Што такое неўсьвядомленая дыскрымінацыя і гендэрная сьлепата
26 00 Соўсь: пра досьвед чатырох гадоў вядзеньня перадачы «Толькі жанчыны» і гендэрную оптыку
27 18 Хілько: Калісьці такія паводзіны Дзяніса стануць непрымальнымі ў грамадзтве
29 54 Зарэцкая: Чаму ў Беларусі мужчыны не сыходзяць у адпачынак па дагляду за дзіцём
36 15 Дудзінскі: У мяне ў офісе няма праблемы харасмэнту
40 10 Хілько: За ўзьняцьце гэтых праблемы мы ўсе атрымалі шмат хейта
43 25 Дудзінскі: Я перакананы, што выйду з офісу, сустрэну дзяўчат і яны мне скажуць: «Што за лухта, ніякай праблемы няма»
46 53 Зарэцкая: Неверагодна складана прызнаць, што палова чалавецтва спазнае дыскрымінацыю
51 15 Дудзінскі: У камэнтарах у прыват было сапраўднае пекла
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хто ў нас з жанчынаў Яраслаў?» Што важнейшае — гендэрны балянс ці ўзровень экспэртызы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белмоўная тусоўка збольшага існуе ў супэрпатрыярхальнай сыстэме». Ці гэта праўда? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цуд-Жанчына, Кніга Рут і Джулія з «1984». Што такое фэмінізм па-беларуску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фэмінізм спрыяе каханьню і сэксу». Бахарэвіч, Братачкін і Карпіцкі разбураюць міты