Паводле інфармацыі расейскага сайта ІА Regnum, шэсьце «Бессмертный полк» забароненае ня толькі ў Берасьцейскай крэпасьці, але і на цэнтральных вуліцах і плошчах гораду.
«Удзельнікі народнай акцыі маюць намер 9 траўня адзначыць Дзень Перамогі ў прыватным парадку. Ня выключана, што яны змогуць правесьці шэсьце на адной з другасных вуліц гораду», — піша выданьне.
Напярэдадні гэтую акцыю забаранілі і ў Менску. На афіцыйнай старонцы ініцыятывы «Бессмертный полк Минск» у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце» гаворыцца, што Менскі гарвыканкам адказаў арганізатарам шэсьця адмовай, спаслаўшыся на нявырашанае пытаньне аплаты правядзеньня масавага мерапрыемства (міліцыі, хуткай дапамозе, камунальнікам) і пагрозу пандэміі.
Пры гэтым улады дазволілі зарэгістраваным грамадзкім арганізацыям («Отечество», «ДСПС» і інш.) ускласьці кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў горадзе-героі Менску. Гэта, па інфармацыі пабліка «Бессмертный полк Минск», можна будзе зрабіць бясплатна, пасьля заканчэньня афіцыйных цырымоній.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Віцебску дазволілі шэсьце «Бессмертного полка» на 9 траўня. Раней такія акцыі былі непажаданыяНекалькі тыдняў таму, аднак, стала вядома, што акцыю прарасейскага руху «Бессмертный полк» дазволілі ў Віцебску. Паводле інфармацыі на афіцыйнай старонцы ініцыятывы «Бессмертный полк в Витебске», 9 траўня калёна з партрэтамі будзе рухацца па вуліцы Леніна да плошчы Перамогі, дзе ля Вечнага агню адбудзецца мітынг, канцэрт і ўскладаньне кветак.
Раней на правядзеньне шэсьця атрымалі дазвол арганізатары падобнай акцыі ў Наваполацку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Які прэзыдэнт — такія і тэрарысты». Латушка пра «дзяржаўны пераварот» у Беларусі і новыя акцыі пратэсту ў Дзень ПерамогіШто такое «Бессмертный полк»?
Шэсьці і іншыя акцыі руху «Бессмертный полк» заснаваныя ў Расеі. У Беларусі яны асацыююцца найперш з «русским миром», праслаўленьнем рэпрэсій эпохі Сталіна. Арганізатарамі шэсьця ў Беларусі выступаюць прарасейскія арганізацыі. У 2019 годзе віцебскія ўлады не далі афіцыйнага дазволу на правядзеньне акцыі, але яе арганізатары ўсё роўна заклікалі сваіх прыхільнікаў прыйсьці на плошчу Перамогі ў Віцебску. Тады ўдзел у акцыі ўзялі каля 100 чалавек.
Летась Менскі гарвыканкам адмовіў шэрагу камуністычных і прарасейскіх арганізацыяў у правядзеньні шэсьця «Бессмертный полк» 9 траўня. Тады спаслаліся на прафіляктыку COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сёлета ў Беларусі выплат вэтэранам да Дня Перамогі ня будзе. У адрозьненьне ад некаторых іншых краін СНДТрох аўтараў парталу Regnum, які сёлета распаўсюджвае інфармацыю пра акцыю, яшчэ ў 2018 годзе Менскі гарадзкі суд пакараў 5 гадамі зьняволеньня за распальваньне нацыянальнай варожасьці. Аўтары ў тэкстах абражалі беларускі народ, яго гісторыю, мову і культуру, ставілі пад сумнеў сувэрэнітэт Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яўка абавязковая». У Гомлі школьнікаў прымушаюць сьвяткаваць Дзень перамогі