У сваім звароце прадпрымальніцкі актыў выказвае катэгарычную нязгоду з адменай сумеснай пастановы ўраду і Нацбанку № 212/5 ад 29 сакавіка 2019 году. Дакумэнтам дазвалялася весьці разьлікі ў наяўнай замежнай валюце па зьдзелках ня больш за 100 базавых велічынь па кожным дакумэнце.
Акрамя таго, іпэшнікам дазвалялася набываць валюту пад гэтыя мэты ў абменных пунктах як звычайным фізычным асобам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Інвэнтарызацыя», «тэхнічныя прычыны», «забастоўка». Як прыватны бізнэс далучаецца да агульнанацыянальнага страйкуАднак з 9 ліпеня дзеяньне дакумэнта адмяняецца, што вынікае з новай красавіцкай пастановы Саўміну і Нацбанку № 203. А гэта значыць, што неўзабаве індывідуальныя прадпрымальнікі будуць абавязаныя «рабіць пераводы за аплату тавараў толькі безнаяўнымі грашыма, купляючы валюту на біржы».
«Можна прагназаваць, што пасьля 9 ліпеня гэты від бізнэсу спыніць сваё існаваньне. Прывозу новага тавару ня будзе, падаткі плаціць ня будзе чым, арэнду таксама, як і адлічэньні ў ФСАН. Крызіс неплацяжоў відавочны. Затое ценявы сэктар эканомікі пачне расьці ў геамэтрычнай прагрэсіі», — лічаць у «Пэрспэктыве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Губляюць продажы. Што з ІП, якім хочуць падвысіць падаткіАб’яднаньне і раней папярэджвала пра недапушчальнасьць падобных нормаў, але голас прадпрымальнікаў праігнаравалі. Мала таго, пастанова была падпісаная без кансультацый зь непасрэднымі ўдзельнікамі працэсу.
«Усе асноўныя аргумэнты мы гатовыя выкласьці на любых дыялёгавых кансультацыйных пляцоўках, пра якія ня раз казаў урад у сваіх пасланьнях бізнэсу. Зьбярыце народ і пачуеце ўсю праўду, чаму нельга было прымаць пастанову № 203 у частцы пункта 2 і якую цану заплаціць краіна за гэтае непрадуманае рашэньне», — гаворыцца ў звароце.
Грамадзкае аб’яднаньне патрабуе неадкладна вярнуць норму пастановы ад 2019 году, каб захаваць за індывідуальнымі прадпрымальнікамі права разьлічвацца за мяжой у наяўнай валюце.