«За больш як чвэрць стагодзьдзя ад моманту здабыцьця незалежнасьці нам удалося выбудаваць вэртыкаль улады, сфармаваць кампактны дзяржаўны апарат, забясьпечыць выканальніцкую дысцыпліну. Нават у самых няпростых сытуацыях сыстэма дзяржаўнага кіраваньня функцыянуе дакладна і зладжана. Лепшым прыкладам таму — кансалідацыя дзяржслужбоўцаў і іхная праца ва ўмовах мінулага году. Гэта была лякмусавая паперка», — адзначае ягоная прэс-служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былыя беларускія чыноўнікі зьвярнуліся да дзейных: «Мы і ёсьць тыя, хто можа хіснуць шалі». ВІДЭАЛукашэнка лічыць, што дзяржаўная служба зьяўляецца «найважнейшым грамадзкім інстытутам» і ад яе эфэктыўнасьці наўпрост залежыць пасьпяховае разьвіцьцё краіны. На бягучым этапе размова не аб кардынальным яе зломе або рэфармаваньні, асноўная задача — надаць імпульс далейшаму разьвіцьцю.
«Самае важнае ў гэтай сувязі — кадры. Нам трэба прыцягнуць у дзяржапарат ня проста кваліфікаваных і мэтанакіраваных спэцыялістаў, здольных апэратыўна вырашаць важныя задачы. Нам патрэбны сапраўды дзяржаўныя людзі. Будуць кадры — тады будзе і сыстэма працаваць. Паступаючы на службу, чалавек мусіць разумець, што яго галоўны абавязак — служыць краіне і беларускаму народу», — падсумаваў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Які прэзыдэнт — такія і тэрарысты». Латушка пра «дзяржаўны пераварот» у Беларусі і новыя акцыі пратэсту ў Дзень ПерамогіНа нарадзе Лукашэнка адзначыў, што правілы для чыноўнікаў павінны быць падобныя тым, што вылучаюцца «ваенным людзям».
«Падкрэсьлю свае патрабаваньні: правы і абавязкі дзяржслужачых, правілы іх паводзінаў павінны быць падобныя ваенным, а, можа быць, дзесьці нават і вышэйшымі», — канстатаваў ён.
Праца над новым законам «Аб дзяржаўнай службе» вялася некалькі гадоў. Летась у сьнежні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект у першым чытаньні.
Там прадугледжаныя агульныя для ўсіх дзяржслужачых нормы: уводзіцца рэестар дзяржаўных грамадзянскіх пасадаў, дапаўняецца існуючая сыстэма клясаў. Рэестар дазволіць дыфэрэнцаваць пасады і адпаведную ім аплату ў залежнасьці ад узроўню дзяржаўнага органа, паўнамоцтваў, узроўню кваліфікацыі, стажу грамадзянскай службы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня хопіць рэсурсаў пасадзіць усіх беларусаў». Навошта дзяржаўны службовец вылучаецца на альтэрнатыўны «Сход»Жыцьцё і паводзіны чыноўніка абстаўляюцца жорсткімі рамкамі. Так, у прапісаныя патрабаваньні да зьнешняга выгляду і лексікі.Службоўца павінен трымацца дзелавога стылю адзеньня, не дапускаць грубасьці і нецэнзурных выказваньняў, не абмяркоўваць асабістыя пытаньні пры наведвальніках.
Тое ж самае тычыцца кантактаў са СМІ і паводзінаў у віртуальнай прасторы.
«Служачым ня варта публічна выказваць у сродках масавай інфармацыі сваё меркаваньне ў выпадку яго неадпаведнасьці асноўным напрамкам палітыкі дзяржавы, калі іншае не прадугледжана адмысловымі заканадаўчымі актамі, якія замацоўваюць іх прававы статус», — гаворыцца ў адным з пунктаў.
Пры вядзеньні асабістых акаўнтаў у сацыяльных сетках чыноўнікам забаронена разьмяшчаць зьвесткі, здольныя нанесьці шкоду іх пэрсанальнай рэпутацыі і аўтарытэту дзяржаўнай улады ў цэлым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы юрыст адміністрацыі Лукашэнкі далучыўся да каманды ЛатушкіАкрамя таго, пералічаны яшчэ шэраг патрабаваньняў:
- не дапускаць асабістай зацікаўленасьці, якая можа прывесьці да канфлікту інтарэсаў
- няўхільна выконваць службовую дысцыпліну
- пры зносінах з грамадзянамі, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый праяўляць цярпеньне, ветлівасьць і тактоўнасьць
- не дапускаць праяваў бюракратызму пры разглядзе зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў
- не выкарыстоўваць сваё службовае становішча пры звароце за ажыцьцяўленьнем адміністрацыйных працэдур, атрыманьні паслугаў.
У Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году грамадзтва аказалася расколатым, многія дзяржаўныя службоўцы, дыпляматы на знак пратэсту супраць фальсыфікацый вынікаў галасаваньня і беспадстаўнага гвалту сілавікоў пакінулі свае пасады і далучыліся да структураў грамадзянскай супольнасьці ў краіне і за яе межамі.