На атрыманьне вакцыны ад каранавірусу запісаліся больш за 400 тысяч чалавек ва ўсёй краіне, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Гэта вялікая колькасьць, лічыць намесьніца галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Ірына Глінская.
Яна сказала, што першы кампанэнт вакцыны атрымалі звыш 296 тысяч чалавек, другі — больш за 137 тысяч.
«Для дасягненьня мэты хацелася б, каб вакцынацыя ішла больш актыўнымі тэмпамі, але ва ўсіх краін свае магчымасьці», — сказала Глінская.
У Беларусі робяць прышчэпкі ад COVID-19 расейскай вакцынай «Спутник V».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці праўда, што заходнія краіны нічым не дапамаглі Беларусі ў змаганьні з пандэміяй каранавірусу? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID у cьвеце: Крытычная сытуацыя ў Індыі; праваслаўныя адсьвяткавалі Вялікдзень