Насамрэч
Няпраўда.
Як паведаміла прадстаўніцтва Эўразьвязу, у рамках праекту «Салідарнасьць у імя здароўя», які фінансуецца Эўразьвязам, краінавы офіс Сусьветнай арганізацыі здароўя ў Беларусі паставіў у Рэспубліканскі цэнтар арганізацыі мэдыцынскага рэагаваньня абсталяваньне на агульную суму 850 000 даляраў ЗША:
5 482 кіслародныя маскі з рэзэрвуарам для рэсьпіраторнай падтрымкі пры каранавіруснай пнэўманіі ў кіслародазалежных пацыентаў;
160 апаратаў для высокапаточнай назальнай оксігенатэрапіі для цяжкіх пацыентаў з COVID-19;
20 000 экспрэс-тэстаў для дыягностыкі COVID-19, якія распаўсюдзяць у раённыя шпіталі.
Дарэчы, намесьнік міністра здароўя Беларусі Барыс Андрасюк заявіў пра гэтую дапамогу, прафінансаваную ЭЗ:
«Ад імя Міністэрства аховы здароўя выказваю падзяку ЭЗ і САЗ за фінансавую падтрымку, гуманітарную дапамогу і дадатковыя пастаўкі сродкаў індывідуальнай засьцярогі. Гэтая дапамога ў наступныя дзень-два будзе разьмеркаваная і пастаўленая ў рэгіёны. Тыдзень таму мы абвясьцілі аб пачатку так званай трэцяй хвалі каранавірусу, так што сапраўды гэтая дапамога вельмі своечасовая».
Польшча накіравала ў Беларусь некалькі партыяў гуманітарнай дапамогі для барацьбы з пандэміяй каранавірусу. Другая партыя грузаў, якія везьлі 47 грузавікоў, складалася з масак, лекаў, тэстаў на каранавірус, сродкаў індывідуальнай засьцярогі, а таксама апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
Летась Злучаныя Штаты аказалі Беларусі фінансавую дапамогу на барацьбу з пандэміяй COVID-19 у памеры 1,7 мільёна даляраў.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі