Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID у cьвеце: Крытычная сытуацыя ў Індыі; праваслаўныя адсьвяткавалі Вялікдзень


Вялікдзень у Саборы Сьвятога Міхаіла ў Кіеве, 2 траўня 2021
Вялікдзень у Саборы Сьвятога Міхаіла ў Кіеве, 2 траўня 2021

Станам на 2 траўня, каранавірусам заразіліся амаль 153 мільёны жыхароў плянэты. Больш за 3,2 мільёна чалавек памерлі зь пацьверджаным дыягназам COVID-19. Ачунялі звыш 130 мільёнаў пацыентаў.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, на 29 красавіка захварэлі 361 063 чалавекі, памерлі — 2 562, а 351 816 паправіліся і выпісаліся.

Адным сказам:

  • Сусьветная арганізацыя здароўя ўхваліла амэрыканскую вакцыну Moderna для выкарыстаньня ў надзвычайных сытуацыях; раней САЗ ухваліла вакцыны Pfizer/BioNTech, Astrazeneca-SK Bio, Serum Institute of India, Janssen.
  • За 1 траўня Індыя зафіксавала рэкордныя 401 993 новых заражэньняў каранавірусам; станам на гэты дзень агульная колькасьць сьмяротных ахвяраў склала 211 853 чалавекі.
  • Міністэрства здароўя Аўстраліі заявіла, што з 15 траўня кожнаму аўстралійцу, які вернецца дадому зь Індыі, пагражае 5 гадоў пазбаўленьня волі альбо штраф у памеры $50 000, альбо абодва гэтыя пакараньні.
  • Міністэрства аховы здароўя ЗША ацэньвае, што каранавірусам заразілася траціна насельніцтва краіны.
  • У Бразыліі лік сьмерцяў ад каранавірусу перавысіў 400 тысяч.

Праваслаўныя сьвяткуюць Вялікдзень ва ўмовах каранавірусных абмежаваньняў

У Расіі сёлета, у адрозьненьне ад папярэдняга Вялікадня, строгія абмежаваньні ня ўводзіліся. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заявіў на велікоднай службе, што Вялікдзень дае надзею на спыненьне распаўсюду COVID-19. Вернікі іншых краін таксама прасілі як мага хутчэй перамагчы хваробу падчас сьвяточных багаслужбаў.

У Ерусаліме напярэдадні Вялікадня вернікі сабраліся каля храма Гроба Гасподняга на цырымонію сыходжаньня Жыватворнага агню. Прайсьці на тэрыторыю храма дазвалялася толькі тым, хто прышчапіўся ад COVID-19.

Сусьветны патрыярх Варфаламей I правёў у гэтыя выходныя некалькі сьвяточных службаў пры абмежаваным ліку вернікаў з прычыны строгага локдаўну ў Турэччыне.

У Грэцыі на пэрыяд сьвятаў таксама дзейнічаюць абмежаваньні, у той час як урад рыхтуецца ўжо з наступнага тыдня аднавіць прыём замежных турыстаў. Многія царкоўныя цырымоніі праходзяць цяпер у Грэцыі на адкрытым паветры, а ўнутры храмаў людзей просяць захоўваць дыстанцыю і насіць маскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG