Арцём Баярскі стаў адным зь першых абвінавачаных у Беларусі ў крымінальнай справе аб экстрэмізьме паводле новага заканадаўства: яго абвінавачваюць паводле артыкулу «Стварэньне экстрэмісцкіх фармаваньняў», ч. 1 арт. 361-1 КК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хлопца, які адмовіўся ад прэзыдэнцкай стыпэндыі, абвінавацілі ў адміністраваньні «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналу24 сакавіка яго затрымалі ў інтэрнаце за вывешаны ў акне бел-чырвона-белы сьцяг і асудзілі на 25 дзён арышту. Калі адміністрацыйны арышт скончыўся, стала вядома, што Арцёма перавялі ў СІЗА ў якасьці падазраванага ўжо ў крымінальнай справе. Арцёма Баярскага вінавацяць у адміністраваньні тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» і ягонага чату, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.
Дзед хлопца, 71-гадовы Барыс Баярскі, прызнаецца, што на выбарах галасаваў за Лукашэнку, таму што «ён выцягнуў нас з 90-х», і лічыць дзейнага прэзыдэнта «гарантам стабільнасьці». Спадзяецца, што суд прызнае памылковасьць затрыманьня Арцёма.
Разам з тым Барыс Баярскі адзначае, што раней верыў Лукашэнку, але цяпер пачаў у ім сумнявацца.