З 5 траўня ў Беларусь нельга будзе ўвозіць аўтамабілі пад чэскай маркай Škoda, у тым ліку сабраныя ў Расеі. Гэта вынікае з тлумачэньня Дзяржаўнага мытнага камітэту, якое атрымаў па тэлефоне Tut.by.
«Забарона тычыцца і краінаў ЭАЭЗ, значыць, і аўтамабіляў, якія зробленыя ў Расеі», — паведамілі ў ДМК.
Аўтамабілі Škoda робяць на двух расейскіх заводах — у Калузе і Ніжнім Ноўгарадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мытны камітэт: у Беларусі ня будуць афармляць аўтамабілі Škoda пры ўвозе празь мяжу ЭАЭЗАд 5 траўня набудзе моц пастанова Савету Міністраў № 240 «Аб прымяненьні спэцыяльных мераў», якой вызначаны пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.
Дзеяньне дакумэнту не распаўсюдзіцца на тавары для асабістага карыстаньня, а таксама на транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў дзяржавах — сябрах Эўразійскага эканамічнага зьвязу, або якія часова ўвозяцца на мытную тэрыторыю для асабістага карыстаньня.
23 красавіка ўрад абнародаваў пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Гэта групы кампаній LIQUI MOLY, ŠKODA AUTO і BEIERSDORF (гандлёвыя маркі NIVEA, EUCERIN, LA PRAIRIE, LABELLO, HANSAPLAST, FLORENA, 8X4, SKIN STORIES, GAMMON, TESA, CHAUL, COPPERTONE, HIDROFUGAL, STOP THE WATER WHILE USING ME).
Усе згаданыя брэнды — генэральныя спонсары хакейных чэмпіянатаў сьвету.
На заклік беларускай і міжнародай супольнасьці вытворцы адмовіліся фінасаваць спаборніцтвы, якія плянаваліся сёлета ў Беларусі і Латвіі. У зьвязку з беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі супраць беларусаў хакейны форум прыме толькі Рыга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саўка ды Грышка пра кулямётчыкаў на джыпах і забарону Nivea