Белхімпрафсаюз ад імя больш як 140 тысяч сваіх сябраў заявіў, што санкцыі ЗША ўдараць найперш па работніках і іхных семʼях.
Прадпрыемствы, што трапілі пад санкцыі, страцяць рынкі, зьбяднеюць, будуць звальняць работнікаў і ня змогуць падтрымліваць вэтэранаў, жанчын, моладзь, настаўнікаў, лекараў, студэнтаў, пэнсіянэраў і ўсіх, хто залежыць ад сацыяльнай абароны дзяржавы.
«Дык каго найперш закрануць эканамічныя санкцыі і каму гэта выгадна?» — пытаюцца аўтары заявы.
Яны адзначаюць, што ўмовы працы на беларускіх прадпрыемствах — узор для прафсаюзаў многіх краінаў сьвету. Работнікі на іх абароненыя, ня тое што работнікі «многіх іншых краін блізкага і далёкага замежжа».
У якасьці дасягненьня называецца і тое, што ў пандэмію каранавірусу ў Беларусі не дапусьцілі рэзкага эканамічнага спаду і скарачэньня працоўных месцаў.
Белхімпрафсаюз уваходзіць у праўладную Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Раней ФПБ заявіла, што сабрала больш за 1,1 мільёна подпісаў супраць санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія нафтавыя кампаніі могуць спыніць пастаўкі на «Нафтан» у сувязі з санкцыямі ЗША — ReutersШто варта ведаць пра санкцыі ЗША