«Чэская грамадзкая арганізацыя „Чалавек у бядзе“ (People in Need) узнагародзіць прэміяй Homo Homini чатырох сябраў беларускай праваабарончай арганізацыі „Вясна“, якія зазнала перасьлед за адсочваньне затрыманых пратэстоўцаў, дакумэнтаваньне парушэньняў правоў чалавека і аказаньне дапамогі ахвярам міліцэйскага гвалту. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі за законную праваабарончую дзейнасьць», — паведамляецца на старонцы арганізацыі ў фэйсбуку.
Прэмія «Чалавек чалавеку» (Homo Homini) — прэмія ў галіне правоў чалавека, заснаваная ў 1994 годзе чэскай няўрадавай арганізацыяй «Чалавек у бядзе». Прысуджаецца асобам, якая ўнесла «значны ўклад у прасоўваньне правоў чалавека, дэмакратыі і негвалтоўных мэтадаў вырашэньня грамадзка-палітычных канфліктаў». Уручаецца падчас штогадовага кінафэстывалю дакумэнтальных фільмаў аб правах чалавека «Адзін сьвет».
За час свайго існаваньня прэмія была ўручаная двум дзясяткам праваабаронцаў і дысыдэнтаў з розных краінаў сьвету. У 2005 годзе ёю ўганаравалі беларускага праваабаронца, старшыню Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага. Прэмію тады ўручаў вядомы грамадзкі дзеяч і палітык Вацлаў Гавэл.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бяляцкі: «Сталінская рэакцыя правіць баль. Але беларускае грамадзтва гатовае ахвяравацца за каштоўнасьці» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У камэры палова палітычных». Пра што піша з турмы праваабаронца Марфа Рабкова ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Леанід Судаленка з турмы: «Праходжу курсы падвышэньня кваліфікацыі праваабаронцы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ня хочам, каб Беларусь ператварылася ў ГУЛАГ». Алеся Бяляцкага і «Вясну» ўзнагародзілі прэміяй «За годны лад жыцьця»