Жыхары зьвярнуліся з пытаньнямі да гарадзкіх уладаў, што гэта было. І атрымалі адказы, піша Tut.by.
Плацёжкі за сакавік прыйшлі з інфармацыяй пад загалоўкам: «Ня дайце сябе падмануць! Міты пра БЧБ-сьцяг». Напрыклад, сьцьвярджалася, што «гэта сьцяг катаў свайго народу, здраднікі з БЧБ-нашыўкамі палілі Хатынь, Азарычы, Олу і яшчэ тысячы беларускіх вёсак».
Пры гэтым няма ніякіх дакумэнтальных сьведчаньняў, што зьнішчэньне Хатыні адбывалася пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да чаго прывядзе вайна Лукашэнкі са сьцягамНекаторыя людзі, якіх гэта абурыла, накіравалі пытаньні камунальнікам і ў Менскі гарвыканкам наконт скажоных зьвестак.
«Інфармацыя на дадзеных паведамленьнях носіць сацыяльны характар, — растлумачылі аднаму заяўніку ў „Адзіным разьлікова-даведачным цэнтры“ Менгарвыканкаму. — Вашае асабістае меркаваньне і прапановы аб разьмяшчэньні інфармацыі з адваротнага боку паведамленьня аб памеры платы за жыльлёва-камунальныя паслугі прынятыя да ведама».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракурор Беларусі завёў крымінальную справу «па факце генацыду насельніцтва Беларусі» ў гады вайны, якая скончылася 75 гадоў тамуКамунальнікі дадалі, што парадак бязвыплатнага разьмяшчэньня на плацёжках інфармацыі сацыяльнага характару, «накіраванай на абарону грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў», вызначаны рашэньнем Менгарвыканкаму. 27 красавіка аднаму зь менчукоў прыйшоў адказ і адтуль.
Сутнасьць тэксту аналягічная папярэдняму, акрамя аднаго абзаца: «Тэкст інфармацыі адпавядае дзяржаўнай палітыцы на захаваньне гістарычнай памяці і праўдзівасьці разьвіцьця беларускай дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус запытаў у архіве кіна- і фотаматэрыялы пра «забойствы беларусаў пад бел-чырвона-белым сьцягам». Вось што яму адказалі