14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёну і гораду Баранавіч затрымалі мясцовага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка, які сачыў за судовым працэсам. На наступны дзень стала вядома, што яго арыштавалі на 15 сутак паводле артыкулу 25.1 КаАП («Непавага да суду»), піша «Вясна».
У знак пратэсту супраць незаконных затрыманьня і арышту Аляксандар абвясьціў галадоўку. 22 красавіка абласны суд задаволіў скаргу праваабаронцы і выпусьціў яго на волю.
На думку Вайцешыка, яго затрымалі, бо судзьдзя Мікалай Кміта не хацеў «лішніх вушэй» на палітычна матываваным працэсе. Падчас дасьледаваньняў доказаў на судовым паседжаньні канвойны сказаў судзьдзі, што Вайцешык здымае паседжаньне на відэа, хоць Аляксандар толькі запісваў яго на дыктафон, што зьяўляецца ягоным правам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праавабаронцу, які абвясьціў галадоўку, нечакана вызвалілі пасьля 8 сутак арыштуКміта запатрабаваў у Аляксандра адкрыць тэлефон і паказаць галерэю, але, калі Вайцешык паказаў тэлефон сакратару і той не знайшоў на ім відэа, гэтага судзьдзі аказалася недастаткова, і ён захацеў, каб тэлефон прагледзеў «спэцыяліст». На гэта Аляксандар не пагадзіўся, выключыў апарат, сказаўшы, што пароль ён забыўся.
Гэта кваліфікавалі як непавагу да суду і асудзілі. У ІЧУ Баранавіцкага ГУУС Вайцешык адразу напісаў у пратаколе агляду, што абвяшчае галадоўку. Пасьля гэтага яго зьмясьцілі ў камэру, дзе знаходзіліся яшчэ 12 чалавек. Там ён паўтарыў свой намер: напісаў заяву, што адмаўляецца ад прыёму ежы і перадач. Тады празь 10 хвілін яго перавялі ў «адзіночку». Пяць дзён з васьмі Вайцешык правёў у карцары: фармальна — за непадпарадкаваньне, але фактычна — незразумела, за што.
Умовы ў Баранавіцкім ІЧУ
Праваабаронца расказаў пра жудасныя ўмовы, якія арганізавалі сілавікі «палітычным» арыштаваным. Паводле яго, умовы ў карцары ня надта адрозьніваліся ад тых, што былі ў «адзіночцы»: праблемы з пасьцельнай бялізнай, праверкі днём і ноччу, нельга ляжаць днём на ложку і моцны холад, не ратавалі нават цёплыя зімовыя куртка і шапка.
«Вада ў камэры таксама была халодная, бойлер на дзесяць літраў не вырашаў праблемы мыцьця 37 чалавек, якія ў нейкі момант адначасова знаходзіліся ў ІЧУ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Завялі ў душ і пачалі зьбіваць палкай. Маёр назіраў». Дзяніс Урбановіч пра зьдзекі ў ЖодзінеГаладоўку ўгаворвалі спыніць
Калі Вайцешык абвясьціў галадоўку, супрацоўнікі ізалятара ўгаворвалі яе спыніць: маўляў, нікому не патрэбныя лішняя ўвага і клопаты. У тым ліку праваабаронцу выклікалі да начальніка ІЧУ: той спрабаваў ня толькі адгаварыць Аляксандра ад галадоўкі, але і вывесьці на размову пра «Вясну».
«Я пайшоў на галадоўку таму, што мы, праваабаронцы і юрысты, першапачаткова разумеем, дзе ёсьць склад правапарушэньня, а дзе яго няма. Як мне даказаць па-іншаму, што ў маёй справе няма ні доказаў, ні складу злачынства? Такім спосабам я выказваў сваю нязгоду з пастановай суду. Што можна было зрабіць яшчэ, калі за тры хвіліны мяне асудзілі на 15 сутак і не далі сказаць ні слова? Не патлумачылі ні правоў, ні абавязкаў, пазбавілі права на абарону: я ўбачыў адваката толькі на наступны дзень».
Першы час супрацоўнікі пыталіся ў праваабаронцы, ці будзе ён есьці: пачуўшы адмоўны адказ, закрывалі «кармушку» і сыходзілі. На чацьвёрты і пяты дзень яны сталі пакідаць паднос на паўгадзіны.
«Некаторыя супрацоўнікі між іншым угаворвалі: „Зьясі катлету — нікому не раскажу“. Фізычна вытрымліваць было нармальна: тры дні я трымаў „сухую“ галадоўку, наступныя два дні змочваў вусны вадой, на шосты дзень стаў піць, таму што разумеў, што пасьля пяці дзён будуць незваротныя наступствы і ня быў гатовы так рызыкаваць. Але пад канец не хацелася ўжо нават піць, таму ўсё прайшло адносна спакойна».
Толькі ноччу на другі дзень галадоўкі ў Вайцешыка разбалелася галава, тады яму выклікалі «хуткую»: аказалася, падняўся ціск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пазбаўляюць кніг і сродкаў гігіены. Як ахова ізалятараў ставіцца да зьняволеных жанчынЗабіралі асадку
Да 19 красавіка праваабаронцу на паўгадзіны за дзень выдавалі асадку. Аляксандар кожную раніцу перадаваў напісаныя скаргі, заўвагі, прэтэнзіі на ўмовы ўтрыманьня і некарэктны зварот міліцыянтаў. На шосты дзень у Вайцешыка забралі асадку і больш яе не давалі.
Але скаргу на пастанову суду ён пасьпеў напісаць у першы ж дзень арышту. Адвакатка занесла скаргу ў суд, дзе яе зарэгістравалі. Там Вайцешык зьвярнуў увагу на ўсе супярэчнасьці ў сваёй справе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сын паміраў у канвульсіях, а міліцыянты здымалі гэта на тэлефон». Нестыкоўкі ў праверцы сьмерці Аляксандра Віхора ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На 4 месцы — 23 чалавекі. У якіх умовах сядзяць жанчыны, асуджаныя за прагулку зь бела-чырвонымі парасонамі