Калі з Лукашэнкам нешта здарыцца, уладу возьме Рада бясьпекі, Ціханоўская лічыць гэта адказам на пратэсты. Найважнейшае за 24 красавіка

Найважнейшае за 24 красавіка.

Лукашэнка заявіў, што падпіша дэкрэт, паводле якога ўлада ў Беларусі пяройдзе да Рады бясьпекі ў «экстранай сытуацыі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка плянуе перадаць уладу Радзе бясьпекі, «калі раптам»

Лукашэнку прыйшлося рэагаваць на пратэст: пачаў рыхтаваць свой сыход, — адрэагавала прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Упершыню за 26 гадоў пачаў рыхтаваць свой сыход», — Ціханоўская пра дэкрэт Лукашэнкі як рэакцыю на пратэст

Адвакатка пабачылася з палітолягам і публіцыстам, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту і замаху на Аляксандра Лукашэнку, Аляксандрам Фядутам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка Аляксандра Фядуты распавяла пра яго стан у СІЗА: «Скача ціск»

24 красавіка адзначае дзень нараджэньня за кратамі палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я не баюся». Што сказала ў вялікім інтэрвію Свабодзе ў жніўні Марыя Калесьнікава, у якой сёньня дзень народзінаў за кратамі

Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Францыі яшчэ раз заявілі пра падтрымку чацьвёртага пакету санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Латушка на сустрэчах у МЗС Францыі прапанаваў правесьці міжнародную канфэрэнцыю па Беларусі

У Жодзінскай турме прыдумалі абмежаваньне на спатканьні з палітзьняволенымі журналісткамі Андрэевай і Чульцовай, якога раней не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мужу Кацярыны Андрэевай не дазволілі спатканьне з жонкай