На пытаньні youtube-каналу Свабода Premium адказаў доктар палітычных навук, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
- Наколькі плян перадачы ўлады Радзе бясьпекі, у выпадку раптоўнага сыходу Лукашэнкі, адпавядае Канстытуцыі?
- Наколькі гэты плян адпавядае яго ўласнай палітычнай філязофіі адзінства палітычнай волі?
- Ці азначае плянаваны дэкрэт недавер прэм’еру Галоўчанку і сумнеў у яго лідэрскіх якасьцях?
- Ці сапраўды Лукашэнка паверыў у рэальнасьць плянаў перавароту і яго забойства змоўшчыкамі?
Асноўныя тэзісы Андрэя Казакевіча
- Такі дэкрэт будзе супярэчыць Канстытуцыі
- Артыкул Канстытуцыі кажа адназначна, што паўнамоцтвы прэзыдэнта пераходзяць прэм'ер-міністру, і кропка
- Ніякія ўладныя паўнамоцтвы Рады бясьпекі не прапісаныя ў Канстытуцыі
- Мы ведаем прэцэдэнты, калі дэкрэты прэзыдэнта супярэчылі Канстытуцыі
- Ідэя Лукашэнкі – стварыць калектыўнага Лукашэнку ў выпадку яго раптоўнага сыходу
- Гэта вельмі алягічны і рызыкоўны крок
- Фантазіі кшталту ўмацаваньня Усебеларускаяга народнага сходу ці Рады бясьпекі гуляе на разбурэньне дзяржаўнасьці
- А што будзе, калі разыдуцца меркаваньні чальцоў Рады бясьпекі, за якімі стаяць сілавыя структуры?
- Усе дыскусіі вядуць да думкі, што трэба пераразьмяркоўваць паўнамоцтвы прэзыдэнта
- Можна прыгадаць, колькі разоў ішла гутарка пра ператварэньне «Белай Русі»
- Пляны гэтага дэкрэту паказваюць, што Лукашэнка не давярае да канца Галоўчанку, як і любому іншаму
- Ён не давярае і ўсім астатнім
- Пэрспэктывы раптоўнага сыходу ці зьнікненьня Лукашэнкі турбуе ня толькі яго, але і ягонае атачэньне
- Яны хочуць ведаць правілы гульні
- Ня выключаны сцэнар датэрміновых выбараў
- Калі няма даверу да прэмьера, узьнікае ідэя пра калектыўны ворган улады