Фігурантам справы «Прэс-клюбу» працягнулі ўтрыманьне пад вартай на 2 месяцы

Адна зь фігурантак справы Ала Шарко, праграмная дырэктарка «Прэс-клюбу».

Тэрмін знаходжаньня пад вартай затрыманых у справе «Прэс-клюбу» падоўжаны яшчэ на 2 месяцы. Яны застаюцца ў СІЗА № 1 Менску.

Такім чынам, Юлія Слуцкая, яе сын Пётра, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі і Ксенія Луцкіна прабудуць за кратамі сама меней да 23 чэрвеня, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ). Яны ўжо чатыры месяцы ў СІЗА і застануцца там як мінімум да 23 чэрвеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маму пераводзілі ў цесную камэру, каб навяла там парадак». Як жыве ў турме мэдыямэнэджарка Юлія Слуцкая

«Вынікаў падатковай праверкі няма. Нібыта шкода, якую налічылі яшчэ ў самым пачатку, даўно пагашаная намі, сваякамі. Сьледчых дзеяньняў з мамай, братам, Алай і Сяргеем не вядзецца. Яны проста сядзяць. Халодная, чорная і страшная ноч пакуль працягваецца», — сказала Аляксандра, дачка Юліі Слуцкай.

БАЖ салідарны з калегамі і патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых у справе «Прэс-клюбу».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фігурантам справы «Прэс-клюбу» працягнулі тэрмін пад вартай на 2 месяцы. Якія навіны ад вязьняў?

Юлію Слуцкая і яе калегаў затрымалі ў канцы мінулага году, ім інкрымінуецца нясплата падаткаў у асабліва буйным памеры. Хоць выстаўленыя сумы сваякі абвінавачаных сплацілі ў поўным памеры, гэта не паўплывала на ход справы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў вырак журналісткам Андрэевай і Чульцовай: два гады за стрым з акцыі пратэсту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэрмін утрыманьня пад вартай журналіста Андрэя Аляксандрава працягнулі на месяц