Аляксандра Вайцешыка асудзілі паводле артыкула 24.1 КаАП (непавага да суду) на 15 сутак — яго затрымалі на судовым працэсе 14 красавіка за тое, што ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хоць, як сьцьвярджаў праваабаронца, ён толькі запісваў працэс на дыктафон, што зьяўляецца ягоным абсалютным правам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праавабаронцу «Вясны» ў Баранавічах затрымалі ў судзе нібыта за спробу зрабіць фота і пасадзілі на 15 сутак. Ён абвясьціў галадоўкуСудзьдзя Мікалай Кміта словам не паверыў. Аляксандра Вайцешыка прымусілі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады міліцыянты мабільнік забралі, а яго самога затрымалі.
На наступны дзень яго асудзілі паводле артыкула 24.1 КаАП — прызналі вінаватым у парушэньні парадку падчас судовага пасяджэньня і іншых дзеяньнях, якія сьведчаць пра відавочнае грэбаваньне судом.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2020 годзе ўлады рэпрэсавалі 18 сяброў і валянтэраў Праваабарончага цэнтру «Вясна»На знак пратэсту супраць незаконнага затрыманьня і несправядлівага арышту Аляксандар Вайцешык абвясьціў галадоўку.
22 красавіка стала вядома, што суд задаволіў ягоную скаргу і праваабаронцу выпусьцілі на волю. Ён галадаў усе 8 дзён арышту.